Здарэнні44

Дэпутата будуць судзіць за тое, што па дакументах у кааператыве былі тлустыя свінні

У СВК Астравецкага раёна займаліся прыпіскамі для павышаных заробкаў, паведамілі ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці.

atmagro.ru

«Першы намеснік старшыні сельгаскааператыва — кіраўнік свінагадоўчага комплексу, які адначасова з'яўляўся дэпутатам сельскага савета з верасня 2014 года па красавік 2016 года неаднаразова даваў незаконныя ўказанні падначаленым работнікам аб унясенні імі завышаных звестак у справаздачы наконт руху жывёлы і ведамасці вызначэння жывой масы.

У выніку ўсяго было завышана прыбаўленне свіней больш чым на 300 т, а прыплод — на 970 галоў», - інфармуе ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Гэтыя прыпіскі дазвалялі ўпраўляючаму свінагадоўчага комплексу і яго падначаленым атрымліваць павышаны заробак і прэміі за выкананне даведзеных паказчыкаў наконт прыросту свіней.

Сваімі дзеяннямі мужчына і яго памочнікі нанеслі ўрон гаспадарцы ў выглядзе неабгрунтавана выплачанай заработнай платы ў 12,6 тыс. рублёў.

Паводле сабраных матэрыялаў пракурорам Астравецкага раёна ў дачыненні да кіраўніка заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.424 КК РБ (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), а ў дачыненні да работнікаў СВК, якія выканалі за матэрыяльнае ўзнагароджанне незаконныя ўказанні, распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт. 4.

Каментары4

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць