Свет22

Прэм'ер Баварыі запатрабаваў ад Меркель змены палітычнага курсу

Прэм'ер-міністр Баварыі і лідар Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Хорст Зеехофер запатрабаваў ад канцлера ФРГ Ангелы Меркель змяніць палітычны курс пасля паразы партнёра ХСС — Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) на выбарах у ландтаг федэральнай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Сярод найважнейшых пытанняў, якія патрабуюць карэкціроўкі, ён назваў падаткі, унутраную бяспеку, пенсіі і міграцыю. Па найбольш вострых тэмах ён запатрабаваў унесці яснасць ня пазней за кастрычнік 2016 года.

Як саюзнік Меркель па партыйным блоку ў бундэстагу, Зеехофер заявіў у апублікаваным у аўторак, 6 верасня, інтэрв'ю газеце Süddeutsche Zeitung, што будучыня ХДС/ХСС знаходзіцца пад пагрозай. На думку баварскага прэм'ера, людзі «не жадаюць гэтай берлінскай палітыкі» і хочуць, каб улады ўспрымалі іх сур'ёзна. На яго погляд, у краіне адбыўся раскол, а давер да ўлады «імкліва знікае».

Разам з тым Зеехофер настойвае на тым, каб Меркель сканцэнтравалася на ўнутранай палітыцы. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тое, каб даць людзям ясную карціну ўрадавага курсу. «Унутрыпалітычнае тлумачэнне рэчаў з'яўляецца патрабаваннем бягучага моманту», — адзначыў палітык. Дзеля гэтага Зеехофер мае намер перанесці на некалькі месяцаў намечаны на кастрычнік візіт у Расію і сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

На выбарах у Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі Хрысціянска-дэмакратычны саюз набраў 19% галасоў. Партыя прайграла не толькі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), якая набрала 30,6% галасоў, але і «Альтэрнатыве для Германіі» (АДГ) з 20,8%.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары2

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць