У інтэрнэце апошнія некалькі дзён з'яўлялася інфармацыя ад насельнікаў інтэрнатаў, якія паведамлялі, што адміністрацыя ўніверсітэта настойліва прасіла прагаласаваць датэрмінова і з'ехаць да 12 верасня дадому.
Журналіст НН адправіўся да мінскіх студэнцкіх інтэрнатаў, каб паглядзець колькі студэнтаў вярнуліся з дому. Праверыць можна было лёгка — па колькасці пакояў, дзе гарыць святло.
Цікавая сітуацыя атрымалася ў інтэрнатах БНТУ. Сярод 4 будынкаў ніводны не быў запоўнены нават напалову.
Шосты інтэрнат БНТУ, час — 21:47:


Другі інтэрнат БНТУ. час — 22:11:

Трэці інтэрнат БНТУ, час — 22:14:

Чацвёрты інтэрнат БНТУ, час — 22:17:


Няўжо такая вялікая колькасць студэнтаў прыязджае позна ноччу ці ў панядзелак? Ці ўсё ж іншагароднікам далі выходны ў панядзелак за датэрміновае галасаванне?
Выказвайце ў каментах вашыя версіі.
Каментары