Меркаванні7777

Мілінкевіч: У вераснi 1939 года стала больш Савецкага Саюза, але не Беларусi

У роднай Горадні 17 верасня свята. Выступы, канцэрты, шашлыкі. Уладныя ідэолагі вырашылі менавіта у гэты дзень адзначаць чарговую гадавіну першай ўзгадкі каралеўскага горада ў Іпацьеўскім летапісе.

Як у савецкай, так і ў сённяшняй Беларусі адзначаюць дату 17 верасня 1939 года, калі амаль уся тэрыторыя Беларусі аказалася ў складзе аднаго дзяржаўнага ўтварэння. Жахлівы парадокс: беларусы святкуюць пачатак Другой сусветнай вайны…

Якое значэнне мелі падзеі верасня 39-га? Што гэта было для беларусаў? Вызваленне Заходняй Беларусі ад «польскага гнёту» і ўз’яднанне народа ці сталінска-гітлераўская агрэсія супраць Польшчы і савецкая акупацыя Заходняй Беларусі?

Уз’яднанне беларускай зямлі, якое адбылося на самым пачатку вайны, безумоўна, было пазітыўнай і важнай падзеяй у гістарычным лёсе беларусаў у ХХ ст. Але яго нельга разглядаць асобна ад падзей Другой сусветнай вайны і палітыкі маскоўскіх уладаў у Беларусі.

І савецкая, і сёняшняя беларуская прапаганда здолелі шмат каго пераканаць у тым, што вайна пачалася не ў верасні 1939 года, а ў чэрвені 1941-га, што адзіным агрэсарам была нацысцкая Германія, што Чырвоная армія толькі вызваляла беларусаў і ўкраінцаў. Хоць памяць жыхароў Заходняй Беларусі аказалася мацнейшай за прапаганду. На пытанне, калі пачалася вайна, мясцовыя жыхары сталага веку адказваюць: «у верасні 39-га».

Пытанне варта ставіць больш шырока: якое значэнне верасень 1939 года меў для Еўропы, для ўсяго свету? Наша беларуская гісторыя — гэта толькі частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Для беларусаў, як для ўсяго свету, верасень 39-га — гэта пачатак Другой сусветнай вайны, пачатак вялікай трагедыі. Полымя гэтага пажару дашчэнту выпаліла беларускую зямлю. Сёння мы ўжо кажам, што загінуў амаль кожны трэці.

І не толькі ад рук нацыстаў.

Падзеі верасня 1939 года сталі наступствам падпісаных у жніўні ў Маскве тайных пратаколаў «пакту Молатава-Рыбентропа», у выніку чаго і пачалася сусветная вайна. (Хацеў напісаць вядомага пакту, але палова жыхароў наўшай краіны пра гэта так і не ведаюць). Гітлер і Сталін дзялілі Еўропу. Польшча стала першай ахвярай хаўруснікаў. Пры гэтым як Германія, так і СССР парушылі падпісаныя раней з Польшчай пакты аб ненападзе.

Безумоўна, беларуская нацыя мела права на ўз’яднанне. І яно адбылося б, раней ці пазней. Як адбылося ўз’яднанне польскай нацыі, раздрабнёнай у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII стагоддзя.

Савецкая прапаганда выкарыстала ідэю ўз’яднання Беларусі для распаўсюджвання сталінізму. І агітацыя часта спрацоўвала. У Заходняй Беларусі было шмат людзей, якія паддаліся на бальшавіцкую агітацыю. Але даваць свабоду беларускаму народу Крэмль не збіраўся. Агульнавядома, што ў БССР была фасадная дзяржаўнасць, нэндза, ГУЛАГ, прымусовыя калгасы, вынішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі. Гэта закранула большасць сямей і нашу таксама: мая бабуля Вольга была выслана ў Казахстан і адтуль ужо не вярнулася.

Мы добра ведаем, што нельга ідэалізаваць і міжваенную Польшчу ў адносінах да беларусаў. Начальнік дзяржавы Юзаф Пілсудскі спачатку шчыра абяцаў ім культурную аўтаномію і выступаў на мітынгу ў Мінску на добрай беларускай мове. У нас на Гарадзеншчыне паўстаў шырокі адраджэнцкі беларускі рух, у большасці вёсак былі ствараныя структуры Таварыства Беларускай Школы. Але хутка настроі уладнай эліты ў Варшаве змяніліся і яна пачала праводзіць палітыку асіміляцыі. Паспрыяла гэтаму і Масква, якая спрытна пачала ствараць камуністычныя арганізацыі з сеткі ТБШ. Напрыканцы 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі ўжо не засталося аніводнай беларускай школы, не прызнаваўся факт існавання беларусаў-каталікоў. Беларускае насельніцтва часта адчувала сябе людзьмі «другога гатунку». Мой дзед, якога звалі таксама Аляксандр Мілінкевіч, сын і ўнук рэпрэсаваных паўстанцаў 1863 году, быў адным з актывістаў беларускага руху на Гарадзеншчыне ў 1920-я гады і адсядзеў у польскай турме за сваю барацьбу за беларускае школьніцтва.

І не дзіва, што частка беларусаў адгукнулася на абяцанкі камуністаў і ўрачыста вітала прыход Чырвонай арміі. Аднак гэтая радасць вельмі хутка змянілася расчараваннем, а потым спадзяваннем на тое, што бальшавікі прыйшлі ненадоўга.

Сапраўды, новая ўлада паводзіла сябе як акупанты. А як па-іншаму трактаваць тыя перамены, што яна прынесла? Мае бацькі, што настаўнічалі у той час у Гародні часта ўспаміналі жахлівыя ночы, калі людзі чакалі чарговых арыштаў, і абавязковыя вузельчыкі з самым неабходным, якія рыхтаваліся з вечару. Вядома, што ў нашым горадзе расстрэлы «ворагаў народа» адбываліся на тэрыторыі гарадской турмы і ў прыгарадным лесе «Пышкі».

Вядома, што галоўнай ахвярай стала мясцовае польскае насельніцтва, але рэпрэсіі закранулі ўсіх. Абвяшчаючы пра «вызваленне беларусаў», савецкія ўлады знішчылі апошні магутны беларускі асяродак, які дзейнічаў у Вільні. Быў тайна арыштаваны і загінуў у ГУЛАГу «патрыярх» беларускага руху Антон Луцкевіч.

Нацыяналізацыя прамысловасці і гандлю абярнулася чэргамі і дэфіцытам амаль на ўсе віды тавараў і прадукты. Вёска была прыціснутая падаткамі і ліквідацыяй «кулакоў», пад якую папаў і мой другі дзед Іван Баран. Спачатку яго разам са старэйшымі сынамі сельскі камітэт беднаты вырашыў расстраляць як «контру», але потым абмежаваліся канфіскацыяй усёй маёмасці.

Людзі, якія перажылі «першых саветаў», з жартам казалі, што яны былі «добрыя», бо хутка зніклі.

Ці можна сёння гаварыць пра «вызваленне», пра вялікія поспехі ў развіцці эканомікі і культуры Заходняй Беларусі, а таксама пра «некоторые издержки командно-административной системы»?

Упэўнены, што ў верасні 1939 года стала больш Савецкага Саюзу, але не Беларусі.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы77

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы77

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць