Культура11

Беларускія мовазнаўцы падрыхтуюць італьянска-беларускі слоўнік да канца 2018 года

Беларускія мовазнаўцы на працягу двух гадоў будуць складаць італьянска-беларускі слоўнік, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі.

У калектыў складальнікаў і арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы слоўніка ўвайшлі вядучыя спецыялісты ў галіне беларускай і італьянскай моў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама кафедраў італьянскага мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Праца над праектам пачнецца ў студзені 2017-га і працягнецца да канца 2018 года.

Тэма стварэння італьянска-беларускага слоўніка была закранута на сустрэчы старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і пасла Італіі Стэфана Біянкі, якая адбылася 22 верасня ў Мінску.

Так, кіраўнік акадэміі навук падкрэсліў, што стварэнне гэтага слоўніка стане знакавым праектам для дзвюх краін. У сваю чаргу італьянскі дыпламат паведаміў, што ідэю гэтага праекта актыўна падтрымалі ў пасольстве і Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі. «Гэты праект запоўніць той прабел, які існаваў да гэтага часу, і пакладзе пачатак актыўнаму супрацоўніцтву ў моўнай сферы, літаратуры і іншых кірунках гуманітарнага супрацоўніцтва», — сказаў Біянкі.

Ідэя стварэння італьянска-беларускага слоўніка належыць Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Праект па падрыхтоўцы гэтай кнігі стаў пераможцам на конкурсе міжнародных праектаў, які штогод праводзіць італьянскае МЗС.

Як паведамілі ў прэс-службе акадэміі навук, італьянска-беларускі слоўнік стане «першым у гісторыі беларускага мовазнаўства перакладным лексікаграфічным даведнікам, прызначаным для перакладу з італьянскай мовы на беларускую мову тэкстаў розных жанраў і стыляў, у першую чаргу, мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры».

У слоўнік увойдзе 35 тысяч найбольш часта ужывальных слоў італьянскай мовы. У кнізе будуць тлумачэнні, якія дапамогуць зрабіць правільны выбар слова пры перакладзе, а таксама шэраг дапаўненняў, у тым ліку спісы абрэвіятур італьянскай мовы, уласных геаграфічных назваў з іх беларускімі эквівалентамі. Чакаецца, што аб'ём слоўніка складзе каля 800 старонак друкаванага тэксту.

Італьянска-беларускі слоўнік, як адзначаюць у НАН Беларусі, будзе разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў, уключаючы вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, студэнтаў-філолагаў і выкладчыкаў ВНУ, перакладчыкаў, а таксама ў цэлым людзей, якія вывучаюць італьянскую мову.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць