Усяго патроху44

У Маскве аблілі мачой і зачынілі фотавыставу Джока Сцёрджэса

Выставу «Джок Сцёрджэс. Без сораму» ў маскоўскім Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люмьер спынілі. Пра гэта, як перадае карэспандэнт «Медузы», заявіў журналістам старшыня прэзідыума арганізацыі «Афіцэры Расіі» і член Грамадскай палаты РФ Антон Цвяткоў.

«Кіраўніцтва выставы пайшло насустрач Грамадскай палаце Расійскай Федэрацыі, і выстава ад сёння зачынена», — заявіў Цвяткоў.

Ён растлумачыў, што напярэдадні атрымаў «вялізную колькасць зваротаў ад абураных грамадзян» з нагоды выставы, пасля чаго было вырашана «ўвесці так званыя грамадскія санкцыі» і блакаваць уваход у Цэнтр да разгляду па сутнасці. Кіраўнікі выставы, па словах Цвяткова, звязаліся з ім і пагадзіліся да вырашэння пытання не адкрываць ўваход.

Цвяткоў паведаміў, што разам з уладальнікамі Цэнтра і прадстаўнікамі паліцыі агледзеў выставу, і прызнаў, што на ёй няма тых «жудасных, агідных фатаграфій», якія яму дасылалі ў скаргах па інтэрнэце. Аднак, паводле яго слоў, на «каля 15%» здымках прадстаўлены «напаўаголеныя дзеці». «Мы лічым, што гэта таксама, вядома, недапушчальна, хоць неабходна даваць юрыдычную ацэнку», — заявіў Цвяткоў.

Ужо пасля таго, як выстава была спыненая, невядомы абліў мачой некалькі фотаздымкаў, паведаміў карэспандэнт «Ленты.ру».

Актывісты грамадскай арганізацыі «Афіцэры Расіі» нейтралізавалі хулігана. Перад тым як абліць фатаграфіі, зламыснік заявіў, што экспазіцыя «абражае сямейныя каштоўнасці і правакуе педафілію».

Фота: @vguseynov

Выстава «Джок Сцёрджэс. Без сораму» адкрылася ў Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люмьер 8 верасня.

Частка натуршчыц — аголеныя дзяўчынкі. Па словах аўтара, яго працы ўяўляюць сабой малюнак жаночай натуры ў перыяды палавога сталення. Персанажы іншых фатаграфій — наведвальнікі нудысцкіх пляжаў.

Усяго ў Маскву было прывезена каля 40 работ. Прадстаўнікі Цэнтра заявілі, што Сцёрджэс у дамове з галерэяй гарантаваў згоду кожнай мадэлі на здымку. У Цэнтры дадалі, што для наведвання выставы работ Стэрджэса ўстаноўлена ўзроставае абмежаванне ад 18 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць