Эканоміка55

ДМК: Беларускія мытнікі не пусцілі санкцыйныя тавары ў Расію больш чым на $11 мільёнаў

З моманту ўвядзення Расіяй спецыяльных эканамічных мер мытнымі органамі Беларусі выяўлена каля 1,4 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў, аб'ектамі якіх з`яўляліся 12,9 тыс. тон тавараў. Іх кошт склаў больш за 11 млн долараў, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Як адзначаюць беларускія мытнікі, на пастаяннай аснове праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па недапушчэнні незаконнага вывазу з Беларусі ў Расію гэтай катэгорыі тавараў. Перш за ўсё на знешняй мяжы мытнікамі спыняецца перасоўванне тавараў, якія ідуць у адрас расійскіх суб`ектаў гаспадарання і якія падпадаюць пад дзеянне спецыяльных эканамічных мер, уведзеных Расіяй. Акрамя таго мабільныя групы мытных органаў праводзяць мерапрыемствы па спыненні спроб незаконнага вывазу з Беларусі тавараў санкцыйнай групы, якія раней былі выпушчаныя мытнымі органамі Беларусі для ўнутранага спажывання.

***

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 26 верасня падчас рабочай сустрэчы са старшынёй ДМК Юрыем Сянько заявіў, што Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім напрамку абапіраецца на мытныя органы Беларусі. «Мяне цікавяць факты, якія насцярожваюць. Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (Расія ж толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым у Маскве 29 верасня на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры афіцыйна заявілі, што праваахоўныя органы Расіі фіксуюць вялікія неадпаведнасці паміж аб`ёмам сельскагаспадарчай прадукцыі, якая ўвозіцца з сумежных краін, і аб`ёмам афіцыйна вырашчанай. «Забароненыя да ўвозу ў Расіі тавары нярэдка пастаўляюцца па падробленых таварасуправаджальных і фітасанітарных дакументах. Так, напрыклад, у 2015 годзе ў Расію імпартавана 573 тыс. тон беларускіх яблыкаў і грыбоў. Паводле даных Мінсельгаса Беларусі, гэта ў пяць разоў перавышае сабраны ўраджай», — цытавала ТАСС намесніка генпракурора Расіі Уладзіміра Маліноўскага. Паводле яго слоў, сітуацыю пагаршае адсутнасць фітасанітарнага кантролю тавараў, што ўвозяцца, на мяжы Расіі і Беларусі.

Расія ўвяла харчовае эмбарга у якасці санкцый у адказ на абмежавальныя меры заходніх краін, якія былі ініцыяваныя ў сувязі з далучэннем ўкраінскага Крыма і сітуацыяй у Данбасе. Пуцін падпісаў указ, які абмяжоўвае ўвоз пэўных прадуктаў з ЗША, ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі, у жніўні 2014 года. Пазней яго распаўсюдзілі на Албанію, Чарнагорыю, Ісландыю і Ліхтэнштэйн, якія далучыліся да антырасійскіх санкцый. У канцы мінулага года ў гэты спіс увайшла і Украіна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць