Улада44

Лукашэнка: Мы з Узбекістанам крыху адсталі ў адносінах і ў эканоміцы

Аляксандр Лукашэнка падчас рабочага візіту ва Узбекістан 6 кастрычніка правёў перамовы з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіеевым. Сустрэча адбылася ў Палацы форумаў у Самаркандзе, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Мы трошкі адсталі ў адносінах, у эканоміцы. Упэўнены, што ў найбліжэйшы час — год, два, тры — мы абавязкова адыдзем ад гэтага смешнага тавараабароту. У нас ёсць вялікі патэнцыял. Мы маем патрэбу ў вас, вы маеце патрэбу ў нашай эканоміцы, — сказаў Лукашэнка. — Таму мы дамовімся і вызначым рамкі нашага афіцыйнага візіту, калі вы сфарміруеце ўрад, праведзяце прэзідэнцкія выбары».

Лукашэнка расказаў, што менавіта 6 кастрычніка павінен быў пачацца яго афіцыйны візіт ва Узбекістан. «Я загадзя не думаў і не падбіраў гэты момант. Толькі сёння ў самалёце адкрыў і паглядзеў: дык мы ж 6—8 кастрычніка збіраліся сустрэцца тут з Ісламам Абдуганіевічам і абмеркаваць нашы праблемы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вядома, гэты візіт не такім павінен быў быць, але жыццё ідзе і працягваецца. Наша з вамі задача — зрабіць так, каб узбекскі і беларускі народы мелі годныя ўзаемаадносіны. І мы гэта зробім. Гэта будзе добрай для яго памяццю».

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіееў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку «за прыезд у Самарканд і тую шчырую падтрымку, якую прэзідэнт і Беларусь аказваюць Узбекістану». «Беларусь — гэта наш надзейны, шчыры, даўні партнёр, дружалюбная краіна, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — Той тавараабарот, які сёння паміж намі існуе, не задавальняе ні вас, ні нас. Мы павінны знайсці агульныя падыходы, каб ён вырас».

Нагадаем, у Самаркандзе Лукашэнка разам з Мірзіеевым усклаў кветкі на магілу Іслама Карымава на могілках «Хазрат Хізр». Прысутныя ўшанавалі памяць першага прэзідэнта Узбекістана хвілінай маўчання.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць