Культура66

«Мова — Музыка — Футбол»: Федэрацыя футбола і «Арт-сядзіба» абвяшчаюць конкурс беларускай песні

Любіш футбол, падтрымліваеш зборную, жадаеш новых перамог белакрылым? Любіш музыку, граеш на гітары, пішаш песні, спяваеш ці нават маеш уласны гурт? Любіш мову і хочаш, каб яна гучала часцей і гучней, а песню па-беларуску заспяваў увесь стадыён? Тады праект «Мова — Музыка — Футбол» для цябе.

Мы не абмяжоўваем удзельнікаў конкурсу ў музычных стылях і фаматах. Поўная свабода творчасці і праява музычна-паэтычных талентаў. Усё, што аб’ядноўвае беларускую мову, беларускі футбол і беларускую музыку: спачатку збіраем, затым слухаем і спяваем разам!

Праект доўжыцца да вясны 2017 года і складзецца з шасці этапаў.

Першы і асноўны этап — гэта музычны конкурс, на які да 1 снежня прымаюцца песні на беларускай мове адпаведна тэмам:

— футбол і заўзятарства ў самым шырокім сэнсе, актыўная падтрымка беларускай зборнай, клубных камандаў і наведванне фубольных матчаў,

— патрыятызм і любоў да Беларусі, гонар за яе спартыўныя дасягненні,

— спалучэнне беларускай мовы і спорту…

Наступныя этапы:

— запіс песень-фіналістаў на прафесійнай студыі;

— вызначэнне пераможцаў адмысловым складам журы, слухачамі ў сацыяльных сетках і на сайтах інфармацыйных партнёраў, на адборачных канцэртах у кафэ «Грай»;

— падрыхтоўка і выданне дыска-складанкі, здымкі кліпа;

— музычны фестываль з удзелам пераможцаў і фіналістаў конкурсу, прэзентацыяй песень і дыска, узнагароджваннем пераможцаў;

— распаўсюд песень у інтэрнэце, на радыё, у межах спартовых і культурных мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі футбола і культурнай пляцоўкі «Арт-сядзіба».

Беларускамоўныя песні на конкурс з пазнакаю «Мова — Музыка — Футбол» прымаюцца ў фарматах аўдыё і відэа да 1 снежня на e-mail: [email protected] у трох варыянтах:

— гатовыя студыйныя запісы (якасна запісаныя песні, што не патрабуюць перазапісу і дадатковай працы, якія раней публікаваліся ці не);

— дэма-запісы (часткова гатовыя запісы, якія патрабуюць дадатковай студыйнай працы);

— чарнавікі (песні запісаныя ў хатніх умовах ці на рэпетыцыі, канцэртныя запісы, відэазапісы з выкананнем песні).

Абавязкова пазначайце ў заяўцы разам з творам:

— назву выканаўцы ці гурту і кароткую інфармацыю пра іх,

— назву твора,

— імя аўтара і кампазітара,

— спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках,

— кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail).

Пасля прыёму песень адбудзецца галасаванне, адбор фіналістаў і вызначэнне пераможцаў з выбываннем у некалькі этапаў: чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал. Балы будуць вылічвацца з улікам меркавання журы, вынікаў галасавання ў сацыяльных сетках, на адмысловых канцэртах у кавярні «Грай» і на сайтах АБФФ, «Арт-сядзібы» ды інфармацыйных партнёраў.

Журы конкурсу будзе абвешчана ў найблiжэйшы час.

Па выніках будуць вызначаныя тры пераможцы:

1 месца — здымкі кліпа, студыйны запіс песні, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі зборнай,

2 месца — студыйны запіс, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё,

3 месца — студыйны запіс, прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекту.

Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў дадатковых намінацыях: «Глядацкія сімпатыі», «Лідары сацыяльных сетак», «Выбар генеральнага спонсара», «Песня стадыёна», «Выбар белакрылых».

Гэтыя пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу: абанементы на хатнія гульні нацыянальнай футбольнай зборнай, атрыбутыку зборнай (майкі, рэплікі, шалікі), сувеніры і іншыя памятныя падарункі.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць запрашальнікі на фінальны фестываль і музычны дыск «Мова — Музыка — Футбол» ад кампаніі «Планета Вігма» з творамі ўдзельнікаў конкурсу, а таксама песнямі, напісанымі раней у Беларусі, пра футбол і для футбола.

Падзеі ў сацыяльных сетках: «Укантакце», Facebook

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі33

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму беларусам не варта шукаць нацыянальную ідэю91

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі33

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць