Свет55

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту

Міністр замежных спраў Венгрыі Пэтэр Сіярта звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з заклікам не пагражаць Венгрыі. Ён заявіў, што кіраўнік Украіны выкарыстаў нацыянальнае свята, каб накіраваць пагрозы ў бок Будапешта.

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Фота: Horacio Villalobos#Corbis / Corbis via Getty Image

Паводле слоў венгерскага міністра, Венгрыя рашуча адкідае любыя формы запалохвання і нагадвае, што павага да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці — асноўная каштоўнасць у міжнароднай палітыцы.

Сіярта адзначыў, што ў апошнія дні былі зробленыя сур’ёзныя ўдары па венгерскай энергетычнай сістэме, і такія дзеянні ён расцаніў як атаку на суверэнітэт краіны. Венгрыя, падкрэсліў ён, не мае дачынення да вайны ва Украіне, таму недапушчальна, каб яе суверэнітэт парушаўся.

Да сваёй заявы Сіярта прыклаў відэа з прэс-канферэнцыі Зяленскага, дзе ўкраінскі прэзідэнт адказаў на пытанне наконт ціску на прэм’ера Венгрыі Віктара Орбана пасля ўдараў па нафтаправодзе «Дружба» і ў кантэксце магчымай падтрымкі Дональдам Трампам адмены венгерскага вета на пачатак перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС.

Зяленскі ў сваім адказе заявіў, што Кіеў заўсёды падтрымліваў сяброўства з Венгрыяй, але цяпер існаванне гэтага «сяброўства» залежыць ад самога Будапешта.

Юрый Бланар, міністр замежных спраў Славакіі, якая таксама разам з Венгрыяй хоча працягваць атрымліваць расійскую нафту па «Дружбе», прыгразіў, што пасля ўдараў УСУ па нафтаправодзе ягоная краіна можа скараціць пастаўкі Украіне дызельнага паліва. Ён нагадаў, што славацкі НПЗ «Слаўнафт» працуе на расійскай нафце.

Каментары5

  • Ганка
    24.08.2025
    Можа лягічней было б на Пуціна скардзіцца, а не на Зяленскага?
  • Орбан
    24.08.2025
    Ты Фікца
  • !!!
    25.08.2025
    Украинская военная техника ездит на дизельке из российской нефти,поставки которой прекратились,руководство Украины радуется.( выводы из статьи).Неисповедимы пути твои Господи!

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць