Музыка1616

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася

«Як патлумачыць маёй бабулі, што ў 95 год у яе з’явілася картачка артыста ў нейкім там споціфай».

Случчанка Вікторыя Валатовіч, што выступае пад псеўданімам Nevika, расказала ў інстаграме, як запісала бабуліну песню з бабуліным голасам, у бабулінай сукенцы. І бабулі спадабалася!

Вікторыя кажа, што аднойчы бабуліны спевы трапілі на яе дыктафон, і яна адразу вырашыла, што будзе рабіць.

У бабулінай шафе яна знайшла сукенку, якой шмат год, каб зрабіць у ёй здымак на вокладку для сумеснай песні.

«Па словах бабулі, гэта песня паходзіць з вёсак Слуцкага раёна і апісвае тое становішча, у якім апынуліся дзяўчаты ў пасляваенныя гады. Пра тое, што ў іх не было магчымасці выбіраць, за каго ісці замуж і каго кахаць. З іншага боку, гэта песня апісвае тое, наколькі моцнымі духам былі нашыя бабулі», — распавяла спявачка. 

22 жніўня песня «Доля» з'явілася ў сеціве. І бабулі спадабалася. «Як патлумачыць маёй бабулі, што ў 95 год у яе з’явілася картачка артыста ў нейкім там споціфай», — жартуе Вікторыя. 

Каментары16

  • Да слёз!
    24.08.2025
    Вучыцеся, людзі, як трэба паважаць сваіх бабуль і дзядуль, і захоўваць і развіваць беларускую культуру нашых продкаў.
    Бабуліна песня атрымала новае жыццё дзякуючы такой цудоўнай і таленавітай унучачцы.
  • А ссылка где?
    24.08.2025
    Написать кучу текста и не добавить ссылку. Вроде как с 22 трек выпущен
  • Лол
    24.08.2025
    Ага, беларускамоўныя з рускамоўнымі імёнамі - шыза яшчэ тая. А беларусы, відаць, гэта тыя, хто па-расейску.

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

«Гектар прыносіць каля $20 000». Буяковы фермер расказаў, як можна зарабіць на ягадах у Беларусі2

Трамп параўнаў Пуціна і Зяленскага з дзецьмі на пляцоўцы7

Начальнік расійскага Генштаба заявіў, што Расія будзе працягваць вайну17

У Фаніпалі 17-гадовая дзяўчына пайшла з дому і скончыла жыццё самагубствам7

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць