Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах
Дэлегацыя пасольства Афганістана ў Маскве пад кіраўніцтвам Хафеза Абдулы Ясіра наведала афганскіх зняволеных у Беларусі. Мэтай візіту было ацаніць умовы іх утрымання і абмеркаваць магчымасці бяспечнага вяртання ў Афганістан, паведамляе Reform.news са спасылкай на афганскія СМІ.

Афганскія прадстаўнікі сустрэліся з беларускімі чыноўнікамі і абмяркоўвалі праблемы, з якімі сутыкаюцца афганскія грамадзяне ў турмах. Асаблівая ўвага надавалася пошуку практычных рашэнняў для іх рэпатрыяцыі.
У пасольстве Афганістана падкрэслілі важнасць міжнароднага супрацоўніцтва і адзначылі гатоўнасць беларускіх уладаў да дыялогу. Дыпламаты таксама заявілі, што будуць выкарыстоўваць усе даступныя каналы, каб забяспечыць гуманнае стаўленне і вяртанне сваіх грамадзян на радзіму.
Каментары