Грамадства66

Белстат: Упершыню больш чым за 20 гадоў у Беларусі адзначаны натуральны прырост насельніцтва

Упершыню больш чым за 20 гадоў у Беларусі адзначаны натуральны прырост насельніцтва, які разам з міграцыйным прыростам забяспечыў павелічэнне колькасці насельніцтва краіны, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле звестак Белстата, колькасць насельніцтва на 1 кастрычніка 2016 года склала 9 млн 505,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года вырасла на 6.799 чалавек.

За студзень—верасень гэтага года натуральны прырост склаў 518 чалавек. У адпаведным перыядзе мінулага года назіраліся натуральныя страты — 1.762 чалавекі.

У студзені—верасні 2016 года ў рэспубліцы нарадзілася 89.434 дзіця, што на 455 дзяцей (на 0,5%) больш, чым у студзені—верасні 2015 года. Лідары па колькасці нованароджаных Мінск (16.844 дзіця) і Брэсцкая вобласць (14.162 дзіця).

Узровень нараджальнасці павялічыўся з 12,5 на 1.000 чалавек насельніцтва ў студзені—верасні 2015 года да 12,6 у студзені—верасні 2016 года.

Колькасць памерлых склала 88.916 чалавек і ў параўнанні са студзенем—вераснем 2015 года зменшылася на 1.825 чалавек (на 2%). Зніжэнне колькасці памерлых назіралася ва ўсіх абласцях рэспублікі і сталіцы. Узровень смяротнасці знізіўся з 12,8 на 1.000 чалавек насельніцтва ў студзені—верасні 2015 года да 12,5 у аналагічным перыядзе 2016 года.

Міграцыйны прырост насельніцтва за дзевяць месяцаў бягучага года склаў 6.281 чалавек. Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываўся з краінамі СНД. У студзені—верасні з гэтых краін у рэспубліку прыбыў 11.381 чалавек. Доля тых, хто прыбыў з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Туркменістана і Казахстана, склала 93%. У ліку выбыўшых пераважалі асобы, якія выехалі ў краіны СНД. Іх доля ў агульным ліку тых, хто выехаў з рэспублікі, склала 69,9%, з іх у Расійскую Федэрацыю — 67,8%.

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, у студзені—верасні 2016 года зарэгістравана 51.963 шлюбы. Афіцыйна скасавалі шлюб 24.076 сем'яў.

Каментары6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць