Эканоміка44

Беларускія ўлады пры падтрымцы МВФ падрыхтуюць справаздачу аб стане дзяржсектара

Паводле інфармацыі БелаПАН, першы такі дакумент можа быць падрыхтаваны ў сакавіку 2017 года.

Мяркуецца, што ў справаздачы будзе дадзена ацэнка фіскальным рызыкам, звязаным з дзейнасцю дзяржпрадпрыемстваў.

«Можна чакаць, што дзякуючы справаздачы павысіцца адказнасць галіновых міністэрстваў за свае прадпрыемствы, паколькі будзе дадзена незалежная ацэнка сітуацыі ў канкрэтных арганізацыях. Адпаведна, на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў павінны будуць зроблены высновы аб неабходным павышэнні эфектыўнасці працы падведамных камерцыйных арганізацый», — растлумачыў БелаПАН неабходнасць згаданай справаздачы эксперт у фінансавых колах.

Мяркуецца таксама, што справаздача аб сітуацыі ў дзяржсектары дазволіць ураду прымаць больш абгрунтаваныя меры ў частцы выдзялення сродкаў дзяржпрадпрыемствам.

«Ідэя ў тым, каб паглядзець сітуацыю на мікраўзроўні і зрабіць адпаведныя высновы», — сказаў эксперт.

Паводле інфармацыі БелаПАН, тэхнічная місія МВФ, якая ў гэтыя дні працуе ў Беларусі, дапаможа ўладам выпрацаваць метадалогію ацэнкі фіскальных рызык, звязаных з дзейнасцю дзяржпрадпрыемстваў.

«Па запрашэнні ўрада і Нацыянальнага банка 2 лістапада ў Беларусі пачала працу тэхнічная місія Міжнароднага валютнага фонду па пытаннях дзяржпрадпрыемстваў, хутка да яе падключацца эксперты Сусветнага банка», — паведаміў на мінулым тыдні на Кастрычніцкім эканамічным форуме (KEF) першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.

Як паведамлялася раней, персанал МВФ рэкамендаваў беларускім уладам стварыць на базе Мінфіна падраздзяленне, якое на рэгулярнай аснове будзе ацэньваць фінансавае становішча дзяржсектара і аналізаваць фіскальныя рызыкі, звязаныя з яго дзейнасцю.

На думку МВФ, ва ўмовах калі фінансавае становішча многіх дзяржпрадпрыемстваў пагоршылася, істотна ўзраслі фіскальныя рызыкі, якія ўзнікаюць у бюджэтнай сферы ў сувязі з узаемадзеяннем дзяржавы з дзяржсектарам.

Эксперты валютнага фонду лічаць, што фіскальныя рызыкі могуць выражацца ў прамых выдатках для бюджэту ў сувязі з атрыманнем меншых дывідэндаў і падаткаў ад дзяржпрадпрыемстваў.

Акрамя таго, на думку МВФ, рызыкі для бюджэту звязаныя з тым, што ва ўмовах пагаршэння фінансавага становішча дзяржпрадпрыемстваў могуць спатрэбіцца субсідыі на пакрыццё расходаў па стратных кірунках дзейнасці. Таксама фонд бачыць фіскальныя рызыкі ў тым, што могуць спатрэбіцца дадатковыя бюджэтныя расходы на захаванне дзяржгарантый па крэдытах, раней выдадзеных дзяржаўным прадпрыемствам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран4

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць