Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у аўторак падпісаў законы «Аб заснавальніку міру і нацыянальнага адзінства — лідары нацыі» і «Аб сацыяльным забеспячэнні, абслугоўванні і ахове Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан». Пра гэта паведамляеВВС.

Законы прадугледжваюць стварэнне музея Рахмона, даюць яму імунітэт ад крымінальнага пераследу, гарантуюць пажыццёвую недатыкальнасць, жыллё, пенсію і службовы транспарт.
Акрамя таго, у краіне засноўваюцца ордэн «Лідар нацыі — Эмамалі Рахмон» і аднайменная дзяржаўная прэмія, якія будуць прысуджацца асабіста Рахмонам.
Эмамалі Рахмон нязменна кіруе Таджыкістанам з 1992 года і прыкмет на магчымы добраахвотны сыход у адстаўку не падае.
За гады праўлення Рахмона Таджыкістан набыў трывалы статус адной з самых бедных дзяржаў Цэнтральнай Азіі.
Каментары