Сын 35-гадовай тэлевядоўцы і акцёра Максіма Вітаргана нарадзіўся ў падмаскоўным шпіталі «Лапін».

Ксенія Сабчак. Фота L!FE
Роды абышліся Ксеніі ў круглую суму — 13 тысяч еўра. У шпіталі, дзе нараджала Сабчак, ёсць джакузі, ложак-трансформер і харчаванне пяцізоркавага гатэля.

Незадоўга да родаў тэлевядоўца знялася аголенай для вокладкі расійскага выдання брытанскага часопіса Tatler.
Свецкая львіца Ксенія Сабчак і акцёр Максім Вітарган пажаніліся ў 2013 годзе. Для яе дзіця стала першым, для яго — трэцім.
Каментары