Эканоміка1010

Эксперты: Рост заробкаў да $500 пагражае новай дэвальвацыяй

Дырэктыўнае павышэнне зарплат да 500 долараў у эквіваленце можа стварыць перадумовы для чарговай дэвальвацыі беларускага рубля. Такое меркаванне выказалі эксперты, каментуючы апошнія заявы кіраўніка дзяржавы.17 лістапада на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ Аляксандр Лукашэнка ўжо другі раз за тыдзень заявіў пра неабходнасць павелічэння зарплат у валютным эквіваленце да 500 долараў. «У 2017 годзе памерці, але трэба выйсці на 500 долараў… Я буду рабіць усё для таго, каб мы выйшлі на 500», — падкрэсліў ён.

На думку эканамістаў, наяўная сярэдняя зарплата ў краіне (376 долараў у месяц) з'яўляецца натуральнай і адлюстроўвае магчымасці нацыянальнай эканомікі. «Гэты ўзровень адпавядае ступені эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў у эканоміцы. Як толькі мы яго пераадольваем, узнікаюць праблемы», — кажа Сяргей Чалы.

Ён адзначыў, што за апошнія дзевяць гадоў сярэдняя зарплата у доларавым эквіваленце ў Беларусі практычна не змянілася, але двойчы за гэты перыяд рабілася спроба вывесці даходы насельніцтва на больш высокі ўзровень (у снежні 2010-га сярэдняя зарплата складала 530 долараў, у снежні 2014-го — 621 долар).

«Калі адміністрацыйным чынам зарплата ў Беларусі дасягае 500 і больш долараў, узнікаюць цяжкасці з рэалізацыяй прадукцыі, з'яўляюцца праблемы ў гандлёвым і плацежным балансе, таму адбываецца непазбежная дэвальвацыя і зарплаты ў доларавым выразе вяртаюцца да ўзроўню, пры якім беларуская прадукцыя можа быць канкурэнтаздольнай на знешніх рынках», — адзначыў Чалы.

Каб забяспечыць 500-доларавую зарплату ў 2017 годзе рынкавых чынам, патрабуюцца вялікія інвестыцыі, кажуць эканамісты. «Каб стварыць высокапрадукцыйныя працоўныя месцы і выйсці на рост прадукцыйнасці працы, які дазволіць забяспечыць 500-доларавую зарплату ў 2017 годзе, патрабуецца прыцягнуць 10-13 млрд долараў», — прагназуе кіраўнік Навуковага даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

Аднак, дадае ён, паколькі такога росту інвестыцый у наступным годзе ніхто не чакае, выканаць задачу па павелічэнні зарплат да 500 долараў можна толькі адміністрацыйным спосабам, ажыццявіўшы грашовую эмісію.

«На месцы Нацыянальнага банка, які імкнецца забяспечыць стабільнасць курсу нацыянальнай валюты і зніжаць інфляцыю, варта сур'ёзна заклапаціцца агучанымі планамі прэзідэнта па дасягненні 500-доларавай зарплаты», — адзначыў Раманчук.

Аналагічнага меркавання прытрымліваюцца іншыя назіральнікі. «Калі словы прэзідэнта лягуць на справы ўрада і зарплаты будуць павышацца адміністрацыйным чынам, у тым ліку за кошт эмісійнага станка, то наступствы для эканамічнай стабільнасці будуць, хутчэй за ўсё, негатыўнымі», — лічыць эканаміст Антон Болтачка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды18

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць