Грамадства7575

Патрыярх Кірыл: РПЦ ніколі не дапусціць аддзялення Украінскай царквы

Руская праваслаўная царква (РПЦ) ніколі не пагодзіцца на незалежнасць Украінскай царквы ад Маскоўскага патрыярхату, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Пра гэта піша ВВС. 

Getty

«Наша Царква ніколі не пакіне ў бядзе сваіх братоў на Украіне і не адмовіцца ад іх. Мы ніколі не пагодзімся на змяненне святых кананічных межаў нашай Царквы, бо Кіеў — гэта духоўная калыска святой Русі, як Мцхета для Грузіі ці Косава для Сербіі», - - сказаў патрыярх Кірыл у храме Хрыста Збавіцеля на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды свайго 70-годдзя.

Як сказаў патрыярх, сёння Украінскую царкву спрабуюць «уцягнуць у глыбокі канфлікт, які падзяляе грамадства, і зрабіць яе закладніцай гэтага канфлікту».

«Адбываюцца гвалтоўныя захопы храмаў, ігнаруюцца рашэнні судоў, вядзецца інфармацыйная кампанія супраць Царквы, ва ўкраінскім парламенце прапануюцца законапраекты, мэта якіх — дыскрымінаваць і паставіць у найцяжэйшыя ўмовы найбуйнейшую рэлігійную суполку краіны», — сказаў прадстаяцель РПЦ.

Ва Украіне цяпер дзейнічаюць тры праваслаўныя рэлігійныя арганізацыі: Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату і непрызнаныя РПЦ — Кіеўскі патрыярхат (створаны ў 1990-я гады) і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (створаная ў 1917 годзе).

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка неаднаразова выступаў за стварэнне ў краіне памеснай Праваслаўнай царквы. Адна з мэтаў гэтай ініцыятывы — цалкам аддзяліць Украінскую праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату.

У чэрвені Вярхоўная Рада зацвердзіла гістарычны зварот да Усяленскага патрыярха з просьбай надаць украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію, што стала б крокам да будучага прызнання кананічнасці УПЦ Кіеўскага патрыярхату.

Каментары75

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць