Культура44

Крэсла Быкава замест ушацкага музея трапіла ў мінскі ФОТА

У кастрычніку мовананоўцы падарылі гэтае крэсла Музею-сядзібе Васіля Быкава, што ў Бычках. Аднак падарунак хутка вярнулі назад, бо, як тлумачылі мясцовыя чыноўнікі, валанцёры парушылі заканадаўства ў галіне музейнай справы.

Да рэстаўрацыі і пасля. Фота bellitmuseum.by.

Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры крэсла вярнулі з Віцебшчыны ў Мінск. Цяпер яно захоўваецца ў фондах музея. Экспанаваць яго плануецца альбо ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, альбо ў яго філіяле Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах. Але ў прыярытэце застаецца радзіма пісьменніка — Музей-сядзіба Васіля Быкава ў Бычках.

Калісьці гэтае венскае крэсла знаходзілася ў бычкоўскай панскай сядзібе. Пасля рэвалюцыі там адкрылі школу, і на ім сядзеў настаўнік. Пазней школу закрылі і мясцовыя жыхары пачалі яе разбіраць. Васіль Быкаў з сястрой Валянцінай таксама пайшлі ў сядзібу і прынеслі адтуль гэтае крэсла. А каб ніхто не западозрыў, што яго сцягнулі са школы, Васіль, на загад бацькі, выразаў з абодвух бакоў на спінцы яго ініцыялы «Б.В.Х.» — Быкаў Владзімір Хведаравіч.

Калі стварылі Музей-сядзібу Быкава, сваякі пісьменніка прынеслі гэтае крэсла, але яго не ўзялі. У крэсла бракавала ножкі, спінка была паламаная, не было сядзення, вось і вырашылі такое «ламачча» не браць. Калі пра гэта даведаўся Сяргей Шапран, прапанаваў яго адшукаць. Крэсла знайшлося ў дрывотні братавай Быкава Антаніны Аляксандраўны. Майстар Яўген Зарубайка ўзяўся яго аднавіць і зрабіў гэта бясплатна.

Чыноўнікам сюрпрыз не спадабаўся: падораныя Музею-сядзібе Быкава рэчы хочуць вярнуць назад

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць