Грамадства1313

Праверка па публікацыі НН пра Касцюковічы скончаная: старшыняў СВК прымусяць вярнуць грошы

У Рэдакцыю прыйшоў адказ з Камітэта дзяржаўнага кантролю што да сітуацыі ў Касцюковіцкім раёне, пра якую раней пісала «Наша Ніва».

Чытайце «Бо я яму ні храна і ён мне ні храна»: феадалізм у асобна ўзятым Касцюковіцкім раёне.

У адказе гаворыцца, што «разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці, праваахоўнымі органамі даецца прававая ацэнка дзеянням пасадавых асоб». 

Фармулёўкі досыць расплывістыя, але іх «Нашай Ніве» патлумачыла крыніца, блізкая да расследавання Дзяржкантроля. 

«Па сутнасці, вынікі нашай праверкі такія — знойдзены парушэнні ў налічэннях прэмій, іншыя нюансы. У некаторых — не ўсіх — гаспадарках раёна сапраўды быў сур'ёзны бардак, і мы вымушаныя былі звярнуць увагу іншых службаў і аблвыканкама на іх дзейнасць. Што датычыць тых неабгрунтаваных — не ва ўсіх выпадках, зноў жа — прэмій, то старшыням СВК давядзецца вяртаць гэтыя грошы назад [у некаторыя месяцы заробкі кіраўнікоў даходзілі да 6000 рублёў новымі прытым што на некаторых фермах не было чым карміць кароў — НН]. Цяпер праваахоўныя органы — а гэта звычайна МУС і пракуратура — будуць вызначаць вінаватых у няправільным налічэнні прэмій, яны за гэта адкажуць. Што датычыць Малашанкі, то пра яго б багата казаць не хацелася — тут усё складана. Мы прыйшлі да высновы, што тут у большай меры быў сваяцкі канфлікт з Чаркасавым, ну і вы яшчэ гэта трохі так падалі… Ну і стыль ягонага кіравання не заўсёды быў дэмакратычным, хапала незадаволеных. Але да адказнасці ён прыцягвацца не будзе», — патлумачыла адказ нашая крыніца.

Старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Дзмітрый Малашанка праваруч. Ілюстрацыйнае фота.

Таксама нам патлумачылі, што штрафы атрымаюць мноства фізічных і юрыдычных асобаў — у прыватнасці, два СВК, адзін з якіх «Дземідавіцкі» — фігураваў у расследаванні «Нашай Нівы» — ён будзе аштрафаваны на суму каля 5 тысяч беларускіх рублёў. 

«Парадку тут дадалося, канечне, хочацца верыць, што ў суседніх раёнах таксама вынесуць урокі», — падсумавала крыніца. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»8

У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны11

У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 57

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»65

Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі14

Украінская ракета «Фламінга» ў нечым лепшая за амерыканскія «Тамагаўкі» 42

«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць