Грамадства1414

«Бітва за ўраджай»: кукурузу на Вілейшчыне з-пад снегу вызвалялі па загадзе?

Праваабаронцы-вясноўцы паведамляюць, што да іх патрапіў дакумент, які падцвердзіў інфармацыю аб факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне. Нагадваем, на мінулым тыдні мы пісалі пра тое, як людзі збіраюць пад снегам ураджай кукурузы.

Цяпер стала вядома, што яшчэ 14 лістапада выконваючы абавязкі старшыні Вілейскага райвыканкама І. Шэвелеў падпісаў распараджэнне за нумарам 412а пад назвай «Аб аказанні дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы пачаткаў кукурузы». Гэтым дакументам прадпісваецца «кіраўнікам прадпрыемствам і арганізацый раёна накіраваць з 15 лістапада да поўнага завяршэння ўборкі пачаткаў кукурузы работнікаў згодна дадатку…»

Гарадскі аўтапарк павінен быў забяспечыць выдзяленне 4 аўтобусаў для падвозкі гаражан на заснежаныя палеткі.

Прычым у дакуменце, які прыводзіцца цалкам, не вядзецца гаворкі пра нейкую аплату такой працы. Акрамя таго, распараджэнне супярэчыць дзеючаму заканадаўству, у прыватнасці — артыкулу 20 Працоўнага кодэксу, які забараняе патрабаваць ад працаўніка выкананне працы, не абумоўленай працоўнай дамовай. З дакумента вынікае, што мае месца сапраўдная прымусовая праца, якая носіць мабілізацыйны характар і прыкрывае звычайную безгаспадарчасць чыноўнікаў. А гэта парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян і міжнародных нормаў, якія забараняюць прымусовую працу.

18 лістапада праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру і Мінаблвыканкам па факце прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі збіраць кукурузу.

У сваіх зваротах у пракуратуру Вілейскага раёна і Мінскі абласны выканаўчы камітэт Стэфановіч ставіць пад сумнеў, што гэтая праца была добраахвотнай. Ён падкрэслівае, што супрацоўнікі розных прадпрыемстваў былі арганізавана прывезеныя на ўборку кукурузы на палях, гэта падцвярджаецца у матэрыяле «НН» каментарамі прадстаўнікоў аддзела ідэалогіі прадпрыемства «Зеніт-БелОМА».

«Варта адзначыць, што ўсе гэтыя працы па ўборцы ўраджая кукурузы адбываюцца ў працоўны час, калі супрацоўнікі прадпрыемстваў павінны знаходзіцца на сваіх непасрэдных працоўных месцах і выконваць тыя працоўныя абавязкі, якія прадугледжаныя ў заключаных паміж імі і прадпрыемствамі працоўнымі дамовамі. У сувязі з гэтым выклікае пытанні прававы бок такой працы і яе прававога рэгулявання, аплаты і інш.», — піша праваабаронца.

Стэфановіч прасіў пракуратуру Вілейскага раёну і Мінаблвыканкам правесці праверку па ўказаных фактах, а пры ўстанаўленні парушэнняў працоўнага заканадаўства з боку службовых асобаў прадпрыемстваў і мясцовых выканаўчых органаў улады — прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Цяпер застаецца толькі дачакацца рэакцыі ўладаў на дзеянні чыноўнікаў Вілейскай вертыкалі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек2

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць