Улада1111

Украіна адмовілася ад дапамогі Беларусі ў арганізацыі выбараў на Данбасе

Украіна не лічыць неабходнай дапамогу Беларусі ў арганізацыі выбараў на Данбасе, заявіў журналістам украінскі міністр замежных спраў Павел Клімкін па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС «нармандскай чацвёркі» ў Мінску.

Ён адзначыў, што Беларусь з'яўляецца сябрам АБСЕ і прызнае прынцыпы і стандарты гэтай арганізацыі. Пры гэтым Клімкін указаў, што дапамогу ў арганізацыі выбараў і назірання за імі аказвае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Менавіта з гэтым механізмам Беларусь пагадзілася як сябра арганізацыі.

У сваю чаргу віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка заявіла, што краіна ў стане самастойна правесці выбары на сваёй тэрыторыі ў любым рэгіёне. Яна таксама падкрэсліла, што ў пытанне правядзення выбараў ва Украіне не павінен умешвацца і расійскі бок накшталт таго, як ён гэта рабіў у Крыме.

«Дапамога ў правядзенні выбараў нам не патрэбна, — сказала Герашчанка. — Нам патрэбна дапамога ў націску на Расію, каб яна пайшла з украінскай тэрыторыі».

Гэта пытанне было ўзнята пасля таго, як на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў 17 лістапада Лукашэнка заявіў наконт Данбаса: «…Мы гатовыя любую ролю там сыграць… Калі вы хочаце, каб мы там правялі выбары, прытым сумленна, абсалютна сумленна — мясцовыя выбары, пра якія столькі кажуць, — мы гатовыя гэта арганізаваць. Калі вы хочаце, каб гэтыя 400 кіламетраў межаў паміж Данбасам і Расіяй, паміж Украінай і Расіяй на гэтым этапе трэба закрыць, навесці парадак, — калі ласка, мы гэта зробім. Калі вы гэтага хочаце».

У цэлым, па прызнанні ўдзельнікаў сённяшняй сустрэчы, кіраўнікоў МЗС «нармандскай чацвёркі», на перамовах у Мінску, якія доўжыліся каля чатырох гадзін, якіх-небудзь прарываў дасягнута не было. «Мінскія дамоўленасці буксуюць, нават не атрымліваецца ўзгадніць паслядоўнасць захадаў, — сказаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. — Паслядоўнасць захадаў у сферы бяспекі і палітычных рэформаў пакуль ўзгадніць не ўдаецца».

Бакі дамовіліся, што будзе працягнута работа як у «нармандскім фармаце», на ўзроўні экспертаў, юрыстаў, ваенных экспертаў, дыпламатычных прадстаўнікоў, так і ў кантактнай групе і яе падгрупах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША14

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі8

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць