Міністэрства культуры Расіі гатова ўкладваць у здымкі сумесных з Беларуссю фільмаў два рублі на адзін беларускі рубель. Пра гэта заявіў міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі на супольным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. У такі спосаб Расія атрымала б кантроль над тэматыкай фільмаў, што здымаюць беларусы.
«У любы праект, які мы сумесна ўхвалім, два рублі будуць ісці ад Мінкультуры РФ на адзін рубель ад Беларусі, — цытуе Мядзінскага агенцтва ТАСС. — Давайце разгледзім гэтыя праекты, не важна, хто гэта робіць — зборная каманда ці сама Беларусь, ці «Ленфiльм» з Беларуссю. Потым мы разам будзем атрымліваць даходы ад пракату. Ідэй шмат, гэта не абавязкова павінны быць гістарычныя тэмы, цікава і пра сучаснае жыццё зняць, мы разам жывём, разам працуем».
Пра супрацоўніцтва з Беларуссю міністр яшчэ адзначыў, што не варта «біцца аб сценку» і спрабаваць знайсці грошы ў бюджэце Саюзнай дзяржавы на вытворчасць сумесных карцін, трэба выкарыстоўваць «механізм ручнога кіравання», калі ў стварэнні стужкі ўдзельнічаюць некалькі краін, а таксама дапамагае бізнес і аб'яўляецца народны збор сродкаў.
Што да канкрэтных планаў, то Беларусь і Расія хочуць разам зняць тэлесерыял «Спадар Не» пра былога міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыку.

Мяркуецца, што ён будзе складацца з 12-ці 50-хвілінных серый. Для здымак могуць быць выкарыстаны пляцоўкі «Беларусфільма» і «Ленфiльма». Таксама запланаваны здымкі ў Вашынгтоне і Лондане.
Фінансаванне праекта прапануецца весці за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы.
Андрэй Грамыка займаў пасаду міністра 28 гадоў, з 1957 да 1985 гадоў. «Спадаром Не» яго празвалі за ўпартасць у адстойванні савецкай пазіцыі.
Грамыка нарадзіўся на Гомельшчыне, вучыўся па-беларуску ў мінскім Эканамічным інстытуце, да канца жыцця па-руску і па-англійску гаварыў з моцным беларускім акцэнтам, але стаў пісацца рускім, калі пачаў рабіць кар'еру ў Маскве.
Ён прызначаўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР пераважна ад Беларусі. Адданы савецкай імперыі, ён уяўляе сабой зручную для Масквы постаць «вернага беларуса».
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары