Меркаванні225225

Караткевіч заступілася за адэптаў «рускага свету»: Улада арыштоўвае людзей за выказванне сваёй пазіцыі

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч пракаментавала арышт аўтараў «Рэгнума» Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна, якіх абвінавачваюць у распальванні міжнацыяльнай варожасці.

«Арышт гэтых публіцыстаў, вядома, стаў вельмі непрыемнай навіной. Юрыя Паўлаўца я ведаю асабіста, для мяне гэта чалавек, які на розных пляцоўках проста выказваў сваё меркаванне, усяго толькі спрабаваў разважаць услых. Я лічу, што вельмі няправільна, калі ўлада арыштоўвае людзей за тое, што яны думаюць ўслых, выказваюць сваю пазіцыю. Лічу гэта, вядома, некарэктным», — сказала Караткевіч імперскаму парталу eadaily.

Пры гэтым Таццяна Караткевіч адзначыла, што не падзяляе поглядаў гэтых аўтараў: «Ёсць факты гісторыі, якія немагчыма прымяншаць. Ёсць такая краіна, як Беларусь. У яе сапраўды складаная гісторыя. І перакручваць яе не трэба. Я лічу, што корань праблемы можа быць не ў тым, што гэта аўтары, якія пішуць для расійскіх СМІ і прапагандуюць прарасійскія погляды. Трэба дачакацца афіцыйных абвінавачванняў. Але, па вялікім рахунку, гэта ўсяго толькі меркаванне аўтараў. Досыць рэзкае і грубае, але пакуль што ўсё тое, што я бачыла, знаходзіцца ў рамках паняццяў пра свабоду слова, правоў на выказванні і ацэнкі, хоць, вядома, вельмі дыскусійныя», — заявіла яна.

Каментары225

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць