Навука і тэхналогіі22

У атмасферы Зямлі ўпершыню выявілі аміяк

Навукоўцы ўпершыню выявілі аміяк ў верхніх пластах трапасферы — самага нізкага пласта атмасферы Зямлі.

wikimedia.org

Аміяк выкідваецца ў атмасферу жывёлагадоўчымі гаспадаркамі, а таксама пры залішнім угнаенні глебы. Найвышэйшую канцэнтрацыю аміяку выявілі над Індыяй і Кітаем, чые эканомікі ў апошнія гады растуць найбольш актыўна, піша Sciencealert.

Трапасфера — пласт атмасферы на вышыні 7-20 кіламетраў над узроўнем мора. Гэта амаль 80% усёй атмасферы зямлі, менавіта тут адбываюцца ўсе метэаралагічныя з'явы.

Каманда даследчыкаў з тэхналагічнага інстытута Карлсруэ ў Германіі прааналізавала спадарожнікавыя дадзеныя з розных частак трапасферы ў прамежку паміж чэрвенем 2002 і красавіком 2012 года, а таксама параўнала паказчыкі розных трохмесячных перыядаў.

Аміяк — хімічнае злучэнне азоту і вадароду — быў знойдзены на вышыні 12-15 кіламетраў над узроўнем мора ў раёне азіяцкага мусону. Аміяк у канцэнтрацыі 33 малекулы на трыльён малекул паветра зафіксавалі над поўначчу Індыі і паўднёвым усходам Кітая. Першыя прыкметы аміяку ў атмасферы знайшлі на вышыні каля 10 кіламетраў.

Даследчыкі тлумачаць, што сельская гаспадарка можа граць ролю ў фармаванні аэразоляў у трапасферы. Аэразолі — маленькія часціцы з вельмі дробных цвёрдых часціц і вадкіх кропель, якія ў атмасферы граюць ролю «ядраў» кандэнсацыі, спрыяюць утварэнню аблокаў і ўплываюць на ўласцівасці існуючых аблокаў.

У NASA патлумачылі, што аэразолі могуць уплываць на памер і структуру аблокаў, а таксама іх здольнасць адлюстроўваць сонечныя прамяні, прыводзячы да туманаў і больш чырвоных заходаў і ўсходаў сонца. Магчыма, яны здольныя такім чынам змякчыць наступствы глабальнага пацяплення. Лічыцца, што назапашванне аэразоляў ў трапасферы можа аказаць астуджальны эфект, часткова кампенсуючы антрапагенны парніковы эфект.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі17

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна27

«Вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе». Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны12

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа53

Мінскія ўлады расказалі, дзе абсталююць пляцоўкі для пляжнага валейбола і футбола2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі17

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць