Вайна22

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам

Ноччу 24 жніўня Расія была атакаваная беспілотнікамі: яны выклікалі пажар на тэрмінале «Наватэк» у Ленінградскай вобласці, пашкодзілі трансфарматар каля Курскай АЭС, а таксама сталі прычынай збояў у працы аэрапортаў.

Пажар у порце Усць-Луга

У Ленінградскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся тэрмінал кампаніі «Наватэк» у порце Усць-Луга. Паводле ўладаў рэгіёна, пажар узнік з-за падзення абломкаў дронаў, збітых раніцай 24 жніўня. Папярэдне, пацярпелых няма, а ёмістасці з палівам не закранутыя агнём.

У ноч на 24 жніўня беспілотнік таксама быў збіты каля Курскай атамнай электрастанцыі. Пры падзенні апарат здэтанаваў, што прывяло да пашкоджання трансфарматара ўласных патрэб АЭС. Пацярпелых няма, радыяцыйны фон не змяніўся.

У Самарскай вобласці ў горадзе Сызрань дроны атакавалі прамысловае прадпрыемства. Паводле мясцовых уладаў, мела месца атака на Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод.

Усяго з вечара 23 жніўня, паводле расійскіх уладаў, над тэрыторыяй Расіі збілі больш за 150 беспілотнікаў у больш чым дзесяці рэгіёнах.

Некалькі аэрапортаў прыпынялі працу: у пецярбургскім Пулкава затрымалі больш за 60 рэйсаў, і аэрапорт амаль суткі працаваў з абмежаваннямі.

Каментары2

  • лаша гудбай
    24.08.2025
    🔥🔥🔥
  • Мы за мір
    24.08.2025
    Мо хутка ўжо й Фламінга паляцяць. Тады тушыць не давядзецца. Можна адразу бульдозеры падганяць - зграбаць руіны.

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць