Спорт3838

Расійскага каментатара Васіля Уткіна зноў «бамбанула» на тэму Беларусі

Новы галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка звярнуўся да журналістаў і заўзятараў з просьбай пісаць ягонае прозвішча на расійскі манер як у пашпарце: «Ганчаренко», а не «Гончаренко».

Васіль Уткін (злева) і Віктар Ганчарэнка.

Ганчарэнка — беларускі трэнер, які ўжо некалькі гадоў працуе ў Расіі. Ён узначальваў БАТЭ, «Кубань», «Урал», «Уфу». Літаральна ўчора ён стаў настаўнікам аднаго з найпапулярнейшых клубаў Расіі.

На просьбу Ганчарэнкі імгненна адрэагаваў расійскі каментатар Васіль Уткін. Ён перайменаваў твітар у «Восілій Уткін». «Цікава, па чыёй просьбе варта ламаць родную мову, калі пачаць слухацца футбольнага трэнера?» — задаецца пытаннем эксперт.

«О да: Ганчаренко — тренер каней! — пазней адрэагаваў Уткін. — Віктар Ганчарэнка папярэдзіў, што будзе называць прэзідэнта клуба Яўхеніем».

«Васілій Уткін па-беларуску будзе Васіль Качкін», — зыранізавалі чытачы твітара.

Гэта не першы выпадак, калі Уткін ідзе ў палкія дыскусіі з беларусамі. У 2011 годзе ён напісаў, што Ганчарэнка павінен гарэць у пекле, калі трэнер БАТЭ на гульню з «Барселонай» выпусціў некалькі дублёраў. Пазней Уткін памірыўся з Ганчарэнкам. Аднак працягнуў перапалку з беларусамі, напрыклад, назваў беларусаў «кончанымі правінцыяламі», а краіну «Лесарубіяй».

Каментары38

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць