Свет11

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў

У горадзе Татарск (Новасібірская вобласць) у нядзелю, 21 верасня, рухнуў будынак агульнаадукацыйнай школы №5 прыкладна ў 10:40 па мясцовым часе. Ніхто не пацярпеў, дзяцей не было, але заняткі ў гэты дзень былі запланаваныя. 

У дзень абвальвання школы ў той самай частцы, якая пацярпела, павінны былі прайсці заняткі крамлёўскага руху «Юнармія», распавялі вучні. Аднак ніхто не прыйшоў, піша «Астра» са спасылкаю на мясцовы паблік. 

«Павінны былі аўтамат разбіраць. Але ніхто не прыйшоў: хтосьці захварэў, хтосьці паленаваўся. Вось лянота выратавала чалавека», — распавялі дзеці ў «Падслухана Татарск».

Па іх словах, у той частцы будынка знаходзіўся толькі вартаўнік, ён паспеў выскачыць праз чорны ўваход.

Навучэнцы дадалі, што ў мясцовую «Юнармію» ходзяць толькі 12‑13 чалавек.

Школа абрынулася ад старасці, яна была пабудавана ў 1930-х. Пры гэтым месяц таму, у жніўні 2025 года, улады прызналі яе цалкам прыдатнай да пачатку навучальнага года.

Каментары1

  • Федзя
    23.09.2025
    Не удивлен, империя начинает рушиться с образования.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?7

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?7

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць