Эканоміка44

У Год навукі навукоўцам прапанавалі даваць беспрацэнтны крэдыт на 20 гадоў для будаўніцтва жылля

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) прапануе прыцягваць моладзь у навуковую дзейнасць магчымасцю атрымаць жыллё пад беспрацэнтную растэрміноўку на 20 гадоў, паведаміў 26 снежня старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, ад навукі маладых людзей часта адпужвае перспектыва недастаткова высокага заробку, таму навуковай дзейнасцю сёння займаюцца «патрыёты, людзі, якім цікава стварыць нешта новае», паведамляе БелаПАН.

«Такіх людзей трэба матэрыяльна стымуляваць, — падкрэсліў Шумілін. — І калі зарплату маладым навукоўцам мы адразу не зможам зрабіць дастаткова высокай, то, напрыклад, можам выдзяляць жыллё».

Шумілін звярнуў увагу на тое, што стыпендыяты прэзідэнцкага фонду ўжо цяпер паводле закону маюць права на атрыманне жылля на льготных умовах, а маладыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў галіновай навукі атрымліваюць па-за чаргой арэнднае жыллё.

«Але мы бачым, што і тая, і другая схема маюць пэўныя недахопы, таму што, напрыклад, арэнднае жыллё ўсё роўна параўнальна дарагое і не належыць чалавеку, — адзначыў кіраўнік ДКНТ. — Мы прапануем такі падыход: калі абараніў на працягу трох гадоў дысертацыю, значыць, маеш права атрымаць жыллё. <…> Я думаю, мы зробім беспрацэнтную растэрміноўку на 20 гадоў».

Выдзяляць кватэры бясплатна ДКНТ не прапануе, бо ёсць верагоднасць, што пасля атрымання жылля многія людзі захочуць пакінуць навуковую дзейнасць і заняцца, да прыкладу, бізнесам. На задумку камітэта, калі малады навуковец, які атрымаў жыллё згодна з прапанаванай схемай, у нейкі момант ўсё ж вырашыць пайсці з навукі, ён павінен будзе выплаціць рэшту па растэрміноўцы. У такім выпадку кватэра застанецца ў яго ўласнасці.

«Ёсць даручэнне ўраду прапрацаваць гэтае пытанне. У Год навукі мы пастараемся правесці такі механізм», — сказаў Шумілін.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША14

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі8

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць