Свет3939

У навагоднюю ноч нямецкая паліцыя жорстка «адпрацавала» арабскую моладзь у Кёльне

Фота: Maja Hitij / Getty Images.

Паліцыя Кёльна ў святочную ноч правяла праверку дакументаў і высвятленне асобы 650 чалавек. Прычым паліцыя мэтава спыняла маладых мужчын паўночнаафрыканскага паходжання. 92 чалавекі былі ў выніку затрыманыя, паведамляе Нямецкая хваля.

Гэтыя захады былі ўжытыя, каб не паўтарыліся падзеі гадавой даўніны, калі ў навагоднюю ноч каля Кёльнскага сабора здарыліся беспарадкі.

Сёлетнія дзеянні паліцыі Кёльна выклікалі, аднак, крытыку Партыі Зялёных. Яе лідарка Сімонэ Петэр асудзіла метады працы паліцыянтаў. На думку Петэр, маштабная прысутнасць паліцыі хоць і паспрыяла значнаму скарачэнню колькасці правапарушэнняў, аднак недапушчальна, «каб амаль тысячу чалавек праверылі і затрымалі толькі на падставе іх рысаў твару».

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International таксама раскрытыкавала такія дзеянні праваахоўнікаў. На думку праваабаронцаў, гаворка ідзе пра «расавы прафайлінг», гэта значыць, ажыццяўленне кантролю па этнічных прыкметах.

Жорстка дзейнічала ў навагоднюю ноч і паліцыя Францыі. У розных гарадах рэспублікі было затрымана больш за паўтысячы чалавек. Варта нагадаць, што ў Францыі хуліганы маюць традыцыю на Новы год падпальваць аўтамабілі на вуліцах.

У цэлым у краінах Еўрасаюза навагодняя ноч прайшла спакойна.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць