Свет66

У аэрапорце Фларыды невядомы адкрыў страляніну: пяцёра забітых

Пяць чалавек загінулі, восем атрымалі раненні ў выніку стральбы, адкрытай у аэрапорце горада Форт-Лодэрдэйл у амерыканскай Фларыдзе, паведамляе ВВС.

AP

Прадстаўнік адміністрацыі шэрыфа акругі Бровард, у якім размешчаны аэрапорт, паведаміў у твітары, што загінулі пяць чалавек.

Шэрыф Скот Ізраэл паведаміў, што параненыя восем чалавек, яны адпраўленыя ў бальніцу.

Па паведамленнях мясцовых уладаў, нападнік затрыманы.

Страляніна пачалася каля гадзіны дня па мясцовым часе ў зале выдачы багажу другога тэрмінала.

Відавочцы здарэння распавялі журналістам канала MSNBC і іншых тэлеканалаў аб тым, што нападнік, хударлявы малады чалавек гадоў 20-30 у футболцы з «Зорнымі войнамі», быў нібыта паранены паліцэйскімі, калі спрабаваў перазарадзіць сваю зброю, менш чым праз хвіліну пасля таго, як адкрыў агонь.

Паведамляецца таксама, што паліцыя вывела з будынка аэрапорта чалавека ў кайданках праз дзве гадзіны пасля першых паведамленняў аб страляніне.

Тым часам шэрыф Скот Ізраэл заявіў, што паліцыя не зрабіла ні аднаго стрэлу і што нападнік, якога затрымалі, не пацярпеў. Таксама ён заявіў, што няма ніякіх падстаў лічыць, што нападнікаў было двое.

Reuters

Прадстаўнік адміністрацыі шэрыфа Чып Ламарка паведаміў на брыфінгу журналістам, што зламыснік прыляцеў рэйсам з Канады. У багажы ў яго быў пісталет. Атрымаўшы багаж, ён у туалеце дастаў пісталет і зарадзіў яго.

Пасля гэтага ён адкрыў стральбу. Ламарка сказаў таксама, што не ведае, чаму зламыснік пачаў страляць.

Сенатар штата Фларыда Біл Нэльсан заявіў амерыканскім СМІ, што нападнік ідэнтыфікаваны і што яго завуць Эстэбан Сант'яга. Па яго словах, у зламысніка было знойдзена пасведчанне асобы ваеннага, аднак не ясна, ці належаў гэты дакумент яму. Гэтая інфармацыя пакуль не была пацверджаная прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

«На дадзены момант нам не вядомыя матывы, — паведаміў Нэльсан. — Гэта цалкам мог быць чалавек з хворай псіхікай. Альбо матывы могуць быць нашмат больш злавеснымі, пра што нам даводзіцца турбавацца кожны дзень. Я маю на ўвазе тэрарызм. Мы не можам зараз рабіць высновы».

Мясцовыя тэлеканалы паказалі кадры, на якіх медыкі ля будынка аэрапорта аказваюць дапамогу акрываўленаму чалавеку.

На кадрах, знятых з верталёта, відаць, што эвакуяваныя з памяшкання аэрапорта пасажыры стаяць на ўзлётнай паласе, а на месца здарэння прыбылі карэты хуткай дапамогі і спецпадраздзяленні паліцыі.

AP

Шэраг сведак падзей апісвалі тое, што адбываецца, як паніку.

Федэральныя авіяцыйныя ўлады прыпынілі вылет і пасадку самалётаў у аэрапорце Лодэрдэйл.

Гэты аэрапорт з'яўляецца важным транспартным вузлом штата, сюды прыбываюць шматлікія турысты, якія адпраўляюцца на адпачынак у Фларыду.

У змешчаным непадалёк Міжнародным аэрапорце Маямі ўведзеныя павышаныя меры бяспекі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак79

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі адкрываецца самы высокі мост у свеце ФОТЫ4

Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал

«Такія выпадкі вельмі рэдкія». Прадпрыемства адказала беларусцы, якая знайшла ў марожаным кавалак металу1

Гомельскі губернатар пахваліўся, што сёлета ў рэгіёне стала больш першакласнікаў. Але леташнія лічбы гэтаму пярэчаць4

Латушка паведаміў пра атрыманне пагрозы ад КДБ9

Пяты НПЗ у Расіі спыніў перапрацоўку нафты пасля атакі беспілотнікаў

Колькасць загінулых у Кіеве праз расійскую атаку дасягнула 25 чалавек

Сын Ірыны Абельскай уваходзіць у кіраўніцтва БНБК. А былы прэм'ер Кыргызстана звальняўся адтуль са скандалам6

На «Хімвалакне» ў Гродне адбылася аварыя, ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак79

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць