Грамадства

Мытны камітэт настойліва рэкамендуе спыніць махлярскія схемы на мяжы і нават запісаў пакаяльнае відэа

Дзяржаўны мытны камітэт настойліва рэкамендуе спыніць розныя махлярскія схемы па продажы месцаў у чарзе, укліньванні ў чаргу, незаконнаму выкарыстанню льготнага права на перасячэнне мяжы на выезд з нашай краіны.

Фота: Onliner.by

Паведамляецца, што кампетэнтныя службы ў кругласутачным рэжыме забяспечваюць маніторынг такіх «заробкаў» на ўсіх участках мяжы.

«Падобныя дзеянні спыняюцца і непазбежна цягнуць за сабой сур'ёзныя прававыя наступствы ў выглядзе падаткаў і штрафаў. І такія пакаранні ў некалькі разоў перавышаюць атрыманую выгаду. Не забывайце пра людзей, якія на законных падставах выкарыстоўваюць прыярытэтнае перасячэнне мяжы і ім сапраўды гэта неабходна. Паважайце тых, хто побач з вамі», — гаворыцца ў паведамленні Мытнага камітэта.

Мытны камітэт нават запісаў пакаяльнае відэа з адным з беларусаў, што прапаноўваў паслугі па спрыяльным перасячэнні мяжы.

«У жніўні 2025 года я вырашыў зарабіць грошы па продажы месца чаргі для асоб, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь. З гэтай мэтай я размясціў аб'яву ў трох групах у «Вайбере». У асабістую перапіску да мяне звярталіся асобы, якія хацелі хутчэй выехаць з Беларусі. На асабістым аўтамабілі я займаў месца ў жывой чарзе на ўезд у зону чакання. Калі да ўезду ў зону заставалася каля гадзіны, я выязджаў з чаргі, а месца займаў іншы чалавек, ад якога я атрымліваў грашовую ўзнагароду ў памеры 50 даляраў. Зараз сваё абвінавачванне прызнаю, зробленым раскайваюся, абяцаю ў наступным так больш не паступаць», — кажа мужчына на фоне велічэзнага чырвона-зялёнага сцяга».

Па стане на 10:00 суботы на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы знаходзіліся 3830 легкавых аўтамабіляў і пяць аўтобусаў. Нагадаем, што ў пачатку жніўня колькасць легкавікоў пераваліла за 3000, а 16 жніўня за 4000. Толькі ўчора колькасць машын зноў упала за 4000.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 270 легкавых аўто, у «Беняконях» — 280. Папярэднія дні былі больш за 300.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» — 35 аўто.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць