Грамадства

Літва ўмацавала мяжу з Беларуссю «зубамі дракона»

На мінулым тыдні вайскоўцы Літоўскай арміі паставілі перашкоды для ўмацавання абароны мяжы на дарогах, што не выкарыстоўваюцца, каля памежных кантрольных пунктаў з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі. Гэта частка запланаваных контрамабільных мер, накіраваных на Балтыйскую абарончую лінію.

Фота: Літоўская армія

«Усталяваныя перашкоды — гэта толькі частка вялікай інтэграванай карціны. Мы пачынаем з тактычнага ўзроўню — канкрэтных перашкод на мяжы, а потым увесь інжынерны сцэнар мы аб’яднаем у адну канцэптуальную сістэму», — сказаў камандзір Літоўскай арміі генерал Раймундас Вайкшнорыс.

Для перашкод былі выкарыстаны «драконавыя зубы», якія на невыкарыстоўваемых памежных кантрольных пунктах былі ўсталяваны на дарогах, а на тых, што выкарыстоўваюцца, размешчаны ў лёгка даступных месцах побач з дарогамі, каб пры неабходнасці іх можна было хутка выкарыстаць.

Ставячы перашкоды на дарожных канструкцыях, ніякія змены не былі ўнесены, таму стан дарогі не зменіцца, нязручнасцяў для жыхароў таксама не будзе, бо фізічныя перашкоды ёсць толькі на дарогах, што не выкарыстоўваюцца.

Яны ўжо ёсць Шумску, Лаварышках, Райгардасе, якія зараз закрытыя,, а таксама на невыкарыстоўваным пункце Раманішкі з Расіяй і ў некаторых іншых мясцінах.

Работы па абмежаванні праходнасці невыкарыстоўваемых дарог каля памежных кантрольных пунктаў з’яўляюцца планавымі, гэта частка будучай Балтыйскай абарончай лініі — доўгатэрміновага плана мер для ўсіх Балтыйскіх краін і Польшчы, які зніжае пагрозу наземнага ўварвання і абмяжоўвае магчымыя дзеянні варожых дзяржаў на сушы, зазначаюць у Літоўскай арміі.

Каментары

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць