Грамадства11

«Такія выпадкі вельмі рэдкія». Прадпрыемства адказала беларусцы, якая знайшла ў марожаным кавалак металу

У тыктоку днямі з’явілася відэа, дзе беларуска паказала кавалак металу, які трапіўся яе дачцэ ў марожаным «Каштан» з лаймам, вырабленым Мінскім халадзільным камбінатам № 2. У каментарах пад відэа хутка адрэагаваў афіцыйны акаўнт прадпрыемства, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

У першым каментары прадстаўнікі камбіната папрасілі прабачэння за тое, што спажывец знайшоў у прадукце старонні прадмет. Яны адзначылі, што такія выпадкі здараюцца вельмі рэдка, аднак завод сур’ёзна ставіцца да пытання кантролю якасці і ўжо праводзіць праверку, каб выключыць падобнае ў будучыні. Таксама яны падзякавалі за зварот і прапанавалі звязацца непасрэдна для вырашэння пытання.

Аўтарка відэа ў адказ напісала, што чакае афіцыйнага адказу на сваю электронную пошту. Пасля гэтага з акаўнта камбіната з’явіўся яшчэ адзін каментарый: у ім адзначалася, што жанчына ўжывала занадта грубую і нецэнзурную лексіку, а канфліктныя сітуацыі трэба вырашаць больш карэктна.

Гэта абурыла аўтарку скаргі яшчэ больш. Яна падкрэсліла, што такі выпадак мог скончыцца трагедыяй, і замест таго, каб рабіць заўвагі на адрас яе эмоцый, завод мусіў бы засяродзіцца на сур’ёзнасці сітуацыі.

Прадстаўнікі халадзільнага камбіната яшчэ раз падкрэслілі, што ўсведамляюць небяспеку і нясуць адказнасць, але прызналі, што падобныя выпадкі, на жаль, бываюць некантраляваныя. Яны паўтарылі, што ўсё абсталяванне правяраецца, і яшчэ раз адзначылі: «такое здараецца вельмі рэдка». Афіцыйны ліст-скаргу яны атрымалі і на яго абавязкова дадуць адказ, а таксама прымуць адпаведныя меры.

Таксама прадстаўнікі камбіната адказалі і іншым карыстальнікам TikTok, якія ў каментарах выказвалі абурэнне з нагоды інцыдэнту.

Каментары1

  • даведка
    29.08.2025
    Это серьёзнейший репутационный удар для отмечающего в этом году собственный юбилей Минского хладокомбината №2 под лозунгом «75 лет качества и традиций».

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася6

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову7

Кітай і Расія правялі трэція сумесныя вучэнні па супрацьракетнай абароне ў РФ2

Расіяне масіраваным ударам атакавалі Крамянчуг: у горадзе зніклі электрычнасць, вада і ацяпленне6

Пакаянне за 2020‑ы не дапамагло — канцэртаў «Драздам» не даюць. Гурт спыняе выступы, Карпанаў ідзе ў беларускамоўны стэндап13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць