Грамадства

Агуркі і кабачкі ад рубля, абрыкосы — 5—25 рублёў. Што і колькі каштуе на Камароўцы ў апошнія выходныя лета

На Камароўскім рынку ў Мінску ў апошнія выходныя лета цэны на агародніну, фрукты і ягады вагаюцца ў розным дыяпазоне, пішуць Мінск-навіны.

Тут і далей фоты Мінск-навіны

Агуркі можна знайсці ад аднаго рубля за кілаграм, кабачкі — ад 99 капеек да 15 рублёў. Памідоры прадаюцца ад 2 да 15 рублёў, чэры ў сярэднім каштуюць 10. Баклажаны і кукуруза трымаюцца ў межах 3−7 рублёў, бульба — ад 99 капеек да 4,5.

Што да садавіны. Авакада ацэньваецца ў 8−10,9 рубля за штуку. Нектарыны абыходзяцца ад 13 да 28 рублёў за кілаграм, персікі — ад 4 рублёў за узбецкія да 25 за іспанскія. Абрыкосы каштуюць 5−25 рублёў, грушы — 10−19,90, яблыкі — 2−10.

Апельсіны можна знайсці ад 2,5 да 20 рублёў, гранаты — ад 25 да 40, манга — ад 7 да 45 рублёў за штуку.

Кавуны прадаюцца па 1,50−5,50 рубля за кілаграм, дыні — па 2,50−7,50.

Ягадны асартымент прадстаўлены чарніцамі па 19−25 рублёў за кілаграм, буякі ад 15 да 25, брусніцай ад 14. Клубніцы каштуюць ад 11 рублёў да амаль 30, маліны пачынаецца з 13, ажыны — з 14. Абляпіха мінімум у 19 рублёў за літр.

Вінаград прадаецца ад 5,90 да 30 рублёў: самы танны — узбецкі, даражэй — турэцкі і кітайскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім22

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай124

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу14

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць