Здарэнні2424

«Аб'язджала ката і на слізкай дарозе вылецела ў кювет»: падрабязнасці гібелі ў Мінску маці траіх дзяцей

МНС

Сёння раніцай на вуліцы Заснавальнікаў у Мінску адбылося страшнае ДТЗ. 33-гадовая жанчына разам з трыма дзецьмі трапіла ў аварыю - машына вылецела ў кювет, кіроўцу і яе 4-гадовага сына заціснула ў аўтамабілі, дваіх старэйшых дзяцей з дэфармаванага аўто выцягнулі відавочцы. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, дзяцей адвезлі ў бальніцу.

Аварыя адбылася раніцай — каля 07.00. У нейкі момант, як сцвярджаюць відавочцы, загінулая кіроўца пачала аб'язджаць ката, што выскачыў на дарогу — машыну занесла ў кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.

Крыху пазней у auto.tut.by патэлефанаваў чытач - мужчына быў на месцы аварыі і бачыў сам момант ДТЗ. Ён не згодны з тым, што жанчына ехала з занадта высокай хуткасцю, як пішуць у каментарах чытачы.

— Я ехаў практычна адразу за ею. Хуткасць у яе была не вельмі вялікая: кіламетраў 50—60 максімум. Там хутка і не паедзеш, бо вельмі слізка. Я сам прытармажваў, але ў мяне кацілася машына — і гэта на добрай зімовай гуме. Там ля абочыны ёсць каляіна, яна была пад снегам, калі ў яе патрапіш, кіроўца практычна не можа спыніцца. Толькі праз некаторы час дарогу пачалі апрацоўваць і пасыпаць.

Auto.tut.by звязаўся з сваякамі загінулай. 33-гадовая Алена працавала выхавацелькай у дзіцячым садку ва Уруччы, а пражывала з сям'ёй у Калодзішчах. У сад і школу штодня ездзілі адным і тым жа маршрутам. Раніцай 17 студзеня яна якраз ехала на працу — з сабой везла дзяцей, самы малодшы з іх — чатырохгадовы Марк быў у яе групе.

- Стаж у Алены быў больш сямі гадоў. Яна правы атрымала яшчэ да замужжа. Альбо яна за рулём, альбо сын - муж Алены. Толькі на гэтай машыне - Opel Meriva (машына аформлена на свёкра ) Алена з лета ездзіла - за гэты час яна прывыкла да аўтамабіля, вывучыла і маршрут, адчувала сябе ўпэўнена за рулём. Ды і дарога там роўная, няма стромкіх паваротаў, - распавёў свёкар загінулай дзяўчыны Сяргей.

Сяргей паехаў на месца ДТЗ адразу ж, як яму паведамілі пра аварыю. Бачыў, як з разбітай машыны даставалі загінулую і яе пацярпелага сына.

— Мне патэлефанавалі прыкладна ў 7.20 раніцы - аварыя адбылася дзесьці ў 7.00. Патэлефанавала мама Алёны, сказала, што Алёна трапіла ў аварыю. Я тут жа выехаў на месца ДТЗ, а там … Алену даставалі з машыны, Марка таксама ратавальнікі выразалі з машыны, не змаглі проста так дастаць. Думаю, аварыя адбылася з-за таго, што дарога была вельмі слізкай і нічым не апрацаванай. Ад месца, дзе яна збіла ката, яна яшчэ метраў 200 праляцела. Па маіх адчуваннях, дарогу пачалі апрацоўваць толькі праз гадзіну, можа, крыху раней.

Сяргей кажа, што яны не думалі, што будуць рабіць далей і ці будуць разбірацца ў прычынах трагедыі.

- Марк яшчэ ў бальніцы застанецца, у яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Ян і Аліцыя таксама пакуль пад наглядам дактароў яшчэ, з імі цяпер бабуля.

У ДАІ Мінскага раёна auto.tut.by пракаментавалі, што дарога на ўчастку, дзе адбылася трагедыя, была апрацавана.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі71

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі71

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць