Грамадства1717

17 лютага ў Мінску плануецца «Марш супраць пабораў уладаў»

17 лютага ў Мінску плануецца «Марш супраць незаконных пабораў уладаў з грамадзян Беларусі». Рашэнне аб правядзенні акцыі было прынятае 20 студзеня на пасяджэнні савета Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК).

Беларускі нацыянальны кангрэс створаны ў маі 2016 года па ініцыятыве групы грамадскіх і палітычных дзеячаў з мэтай кансалідацыі апазіцыі. У яго аргкамітэт увайшлі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч, Міхаіл Пастухоў. Цяпер кангрэс дзейнічае ў форме савета.

Як паведаміў БелаПАН Статкевіч, такім чынам савет БНК вырашыў падтрымаць кампанію прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), які збірае подпісы за адмену дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». «Разумеючы, што гэтую ўладу толькі зборам подпісаў не праняць, мы прынялі рашэнне аб правядзенні маршу, які пачнецца 18.00 на Кастрычніцкай плошчы. Ён пройдзе праз месяц пасля пачатку збору подпісаў, якія мы перададзім у дзяржаўныя органы ўлады», — расказаў палітык.

Статкевіч падкрэсліў, што БНК з'яўляецца прыхільнікам парадку і не праводзіць гвалтоўныя акцыі. «Таму за пяць дзён да яе правядзення, паводле практыкі, якая склалася ў Еўропе ў дэмакратычных краінах, праінфармуем улады пра мерапрыемства. На жаль, усе законы аб масавых мерапрыемствах, які прымае прызначаны парламент, не адпавядаюць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам краіны», — дадаў ён.

Пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў за адмену дэкрэта № 3 прафсаюз РЭП абвясціў 17 студзеня. Падпісацца пад зваротам можна ў цэнтральным офісе прафсаюза ў Мінску, а таксама ў прадстаўніцтвах арганізацыі ў рэгіёнах. Акрамя таго, збор электронных подпісаў запушчаны на інтэрнэт-пляцоўках.

Раней паведамлялася, што шэраг дэмакратычных арганізацый плануюць правесці 15 сакавіка ў Мінску «Марш дармаедаў» за адмену дэкрэта № 3. У аргкамітэт акцыі ўвайшлі Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампанія «Наш дом».

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома4

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу23

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома4

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць