Грамадства77

На вуліцах Гродна павесяць шыльды з іх гістарычнымі назвамі

Дапоўніць сучасныя назвы вуліц шыльдамі з іх гістарычнымі адпаведнікамі Hrodna.life прапанаваў у канцы мінулага года. Петыцыю падпісалі амаль 1000 гродзенцаў, яе ўхваліў гарвыканкам, а ў новым годзе разгледзела тапанімічная камісія.

Пра тое, як старыя назвы шукаліся, сістэматызаваліся і адбіраліся расказаў гісторык Андрэй Вашкевіч.

Са словаў гісторыка, такая праца вядзецца вельмі даўно і самымі лепшымі спецыялістамі горада. Калісьці шукаў былыя назвы вуліц першы кіраўнік музея Юзэф Ядкоўскі, у наш час — краязнаўца Алесь Госцеў, гісторык Юрый Гардзееў, савецкім перыядам грунтоўна займаўся Віктар Саяпін. Ад пачатку 90-х гэта рабілі тапанімічныя камісіі. Таму, калі Андрэю Вашкевічу і Віталю Карнелюку даручылі сабраць гістарычны матэрыял, то праца палягала ў асноўным на абагульненні інфармацыі.

«Гэта таксама справа няпростая, цяжкасць была ў тым, што тапаграфічная сетка Гродна ўвесь час змянялася. Бадай што ўсе вуліцы за выключэннем некалькіх у цэнтры ўвесь час мянялі сваю трасіроўку — прырасталі новымі кавалкамі, у розны час скадаліся з розных адрэзкаў трох, чатырох, а то і пяці сучасных вуліц, уключалі ў сябе рынкі ці іншыя аб’екты», — расказвае Андрэй

Незважаючы на цяжкасці, аднавіць гістарычныя назвы ў Гродне было б вельмі добра, мяркуе ён. Бо Гродна адзін з нямногіх беларускіх гарадоў, у якім соцыатапаграфію і тапаніміку можна адсачыць ад ХVI староддзя, а некаторых вуліц, такіх як Замкавая, нават ад XV.

«Будзем мець за спіною амаль 500 гадоў гісторыі гродзенскіх вуліц», — кажа Андрэй.

Тое, што назваў у кожнай вуліцы аказалася шмат, тлумачыцца зменай спосабаў называць вуліцы. Спачатку казалі проста «ад такога да такога месца». Напрыклад — «Ад Яна Хайноўскага да вады» ці «Ад Нямецкага рынка да Гарадніцы». Пазней вуліцы сталі называць па размешчаных на іх характэрных аб’ектах. Так з’явіліся назвы кшталту Брыгіцкай

Далей, у царскі час, у другой палове ХІХ стагоддзя — пачатку ХХ пачалі з’яўляцца «ідэалагічныя» назвы — Мураўёўская ці Сувораўская вуліцы. Некаторыя з іх з’явіліся літаральна напярэдадні першай сусветнай, перад уваходам у Гродна нямецкіх войскаў. Тады быў такі ўздым патрыятызму, што вуліцу Купецкую (сучасную Карла Маркса) пераназвалі ў Раманаўскую, а Мураўёўскую — у Кутузаўскую. Гэтыя назвы нават не паспелі толкам замацавацца ў свядомасці гараджан і на мапах. На акупацыйных нямецкіх картах таго перыяду вуліцы былі падпісаны па-старому: Händler Strasse — Купецкая і Muraviev Strasse — Мураўёўская

Расказаў Андрэй Вашкевіч і пра неабходнасць вельмі ўважліва працаваць з мапамі, бо некаторыя гродзенскія тапомімы «мігравалі». «Напрыклад, вуліца Фабрычная ў розны час з’яўлялася ў розных частках Гродна, таксама як і Дроўны рынак. У 30-я гады ён знаходзіўся на скрыжаванні сучасных Лермантава і Горкага, а ў 60-70-я — там, дзе сходзяцца зараз вуліцы Кірава і Паўлоўскага».

Некаторыя вуліцы захоўвалі свае назвы праз увесь час існавання. Праўда, людзі дэфармавалі словы ў больш зразумелыя ці звыклыя. Так, вуліца Калючынская існуе ад ХVI стагоддзя. Была яна за гэты час і Калажанскай, і Каложскай, а за царскім часам некалькі разоў узгадвалася нават як Калужская. Ужо толькі на пачатку 90-х гісторыкі свядома вярнулі ёй пачатковую назву.

Тыя 16 вуліц, што атрымаюць шыльды з гістарычнымі назвамі першымі, на думку Андрэя Вашкевіча «больш-менш бясспрэчныя». Хаця тая ж Вялікая Траецкая сёння значна даўжэйшая, чым была некалі. Гістарычна гэта вуліца ішла толькі да Нямецкага Рынка (прыкладна там зараз Абухаўская крама), а далей мясцілася яўрэйская слабада, са сваімі вуліцамі і завулкамі.

Што да астатніх 43 вуліц, для якіх шыльды зробяць пазней, то некаторыя з іх засталіся толькі як «каардынаты на планеце Зямля». Напрыклад, пад вуліцай Давыда Гарадзенскага, што з’явілася ў 60-я гады, у розныя часы праходзілі кавалкі вуліцы Падзамча ці Пральнага завулка. Зараз яны глыбока пад зямлёй і фактычна больш не існуюць.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць