Свет2424

WSJ: Крыніцай інфармацыі «антытрампаўскага дасье» быў грамадзянін ЗША беларускага паходжання, які працуе на расійскую ГПП

З некаторымі найбольш скандальнымі фрагментамі дасье аб непацверджаных сувязях прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Расіяй звязаны 38-гадовы Сяргей Міліян (Sergei/Sergio Millian, пры нараджэнні Сяргей Кукуць), прэзідэнт Расійска-амерыканскай гандлёвай палаты ў ЗША. Пра гэта паведаміла амерыканская газэта The Wall Street Journal са спасылкай на «асобу, дасведчаную ў сітуацыі».

Паводле The Wall Street Journal, меркаванаму аўтару дасье, былому супрацоўніку брытанскіх спэцслужбаў Крыстафэру Стылу перадавалі словы Сяргея Міліяна праз як найменш аднаго пасярэдніка. Пры гэтым, піша WSJ, Міліян мог ня ведаць, што дзеліцца інфармацыяй з чалавекам, які зьвязаны з былым супрацоўнікам брытанскай спэцслужбы.

Да нядаўняга часу у сваіх інтэрвію Міліян казаў, пра свае блізкія кантакты зь цяперашнім прэзыдэнтам ЗША.

Амэрыканскі сайт BuzzFeed апублікаваў некаторыя зь меркаваных матэрыялаў Стыла пра Трампа на сваім сайце 10 студзеня, але прэзыдэнт ЗША і яго памочнікі заявілі, што гэтыя паведамленьні ілжывыя. 

«Вучыўся ў МДЛУ і Акадэміі кіраваньня»

Як паведамляецца на сайце расейскай арганізацыі «Внешторгклуб», у раду якой уваходзіць Сяргей Міліян (Сяргей Міледзьевіч Кукуць), ён нарадзіўся 22 кастрычніка 1978 году ў г. п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласьці. У 1995 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, па заканчэньні якога вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі на факультэце мэнэджмэнту па спэцыяльнасьці юрыст. Завяршыўшы два курсы навучаньня, ён атрымаў грант на стажыроўку ў ЗША па міжнароднай адукацыйнай праграме, што спансуецца Marriott International, Inc.

У кастрычніку 2010 заснаваў Міжнародны цэнтар разьвіцьця бізнэсу пры Расейска-амэрыканскай гандлёва-прамысловай палаце ў ЗША, які мае прасоўваць расейскія кампаніі на амэрыканскі рынак.

Сяргей Міліян зьяўляецца ўладальнікам кампаній Millian Group, Inc. і Interchallenge, спансаруе друк расейска-амерыканскага дзелавога часопіса і штомесячнай газэты Гандлёва-прамыловай палаты.

У біяграфіі адзначаецца, што Міліян «працуе ў сфэры жылой і камэрцыйнай нерухомасьці на нацыянальным і міжнародным узроўні з Trump Organization і The Related Group».

Таксама ў біяграфіі пішуць, што Міліян свабодна валодае пяцьцю мовамі — беларускай, ангельскай, расейскай, італьянскай і гішпанскай.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім28

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць