Трыумф Жабінкі і правал Шаркаўшчыны — топ самых багатых і бедных раёнаў Беларусі
Снежань — традыцыйна самы багаты месяц для беларусаў. Лічбы вырастаюць за кошт прэмій, а ў студзені адкатваюцца да ранейшага ўзроўню.
Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак у краіне ў снежні 2016 года дасягнуў 801,6 рубля. Але больш за гэтыя грошы зарабляюць толькі ў пяці буйных гарадах і ў пяці раёнах краіны.
Найлепшы дабрабыт па-ранейшаму ў Салігорскім раёне, заробкі нават вышэй, чым у сталіцы.
Звяртае на сябе ўнікальны скачок зарплаты ў Жабінкаўскім раёне — за месяц мясцовыя работнікі пабагацелі на 30%! У выніку тамтэйшыя заробкі сталі найлепшымі па-за прысталічным рэгіёнам.
Што да самых бедных, на дне застаецца Шаркаўшчына і суседнія раёны Віцебшчыны. Разам з тым Белстат дэкларуе, што ў краіне не засталося рэгіёнаў, дзе зарабляюць менш за 440 рублёў.
Топ-15 самых багатых раёнаў
- Салігорскі — 1293,5
- Мінскі — 977,1
- Дзяржынскі — 847,9
- Жабінкаўскі — 815,2
- Рэчыцкі — 814
- Гродзенскі — 801,1
- Смалявіцкі — 774
- Мазырскі — 757,9
- Нясвіжскі — 741,6
- Светлагорскі — 715,6
- Лагойскі — 705,4
- Бярозаўскі — 704,6
- Барысаўскі — 684,8
- Жлобінскі — 681,5
- Астравецкі — 680,2
Топ-7 самых багатых гарадоў
- Мінск — 1151,8
- Наваполацк — 903,7
- Брэст — 841,2
- Жодзіна — 824,4
- Гродна — 802,7
- Гомель — 756
- Магілёў — 755,8
Топ-7 самых бедных раёнаў
- Шаркаўшчынскі — 440,6
- Мёрскі — 467,8
- Лоеўскі — 470,9
- Ушацкі — 482
- Сенненскі — 486,3
- Кармянскі — 490,2
- Бешанковіцкі — 493,2
Каментары