Грамадства2020

Рэктарка пахвалілася свабодным выкарыстаннем беларускай мовы на сайце свайго інстытута — а там навіны перакладаюцца праз «Гугл Транслэйт»

«Асобныя заявы аб праблемах выкарыстання беларускай мовы, якія гучаць публічна, з'яўляюцца папулісцкімі», — заявіла ў каментары БЕЛТА рэктарка Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (МАІРА) Святлана Сітнікава.

oobsg.by

«Калі хочаш гаварыць — гавары, што хочаш пісаць — пішы, хочаш здаваць экзамены на беларускай мове — калі ласка, здавай, падручнікі выдадзеныя. Дзецям, якія ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах, заданні таксама даюцца па-беларуску. Цэнтралізаванае тэсціраванне можна здаваць на беларускай мове. Ёсць маса прыкладаў дзяцей, якія, прыходзячы ў ВНУ, працягваюць гаварыць на беларускай мове», — перакананая яна.

У якасці дадатковага прыкладу вольнага выкарыстання адной з дзяржаўных моў яна прывяла арганізацыю працы ва ўзначаленым ёю інстытуце развіцця адукацыі. Так, Мінскім аблвыканкамам даўно дадзеная ўстаноўка, каб як мінімум палова дакументацыі вялася на беларускай. «Тое ж датычыцца і размяшчэння навін на сайце інстытута ў інтэрнэце, што цалкам выконваецца», — адзначае БелТА.

Як выглядае беларускамоўная версія на сайце інстытута, якім кіруе Сітнікава? Гэта аўтаматычны пераклад праз сервіс «Гугл Транслэйт». Можна пачытаць машынную версію падрадкоўнага перакладу хоць на беларускую, хоць на албанскую. 

Каментары20

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча27

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць