Здарэнні1111

Бізнэсмену Аляксандру Кныровічу выстаўленае абвінавачанне

Бізнесмену Аляксандру Кныровічу выстаўленае абвінавачанне. Следства інкрымінуе кіраўніку групы кампаній «Сармат-СТІ» толькі адзін артыкул з тых, што былі пералічаныя ў паведамленні КДБ пра «супрацьпраўную дзейнасць службовых асобаў у сферы ЖКГ».

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын:

«Непасрэдна па Кныровічы: яму прад'яўленае абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса», — сказаў Пабяржын.

Паводле версіі следства, Кныровіч ухіляўся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Прадпрымальніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Суд можа канфіскаваць у Кныровіча маёмасць, а таксама — пазбавіць яго права займацца пэўнай дзейнасцю.

Асабліва буйным памерам шкоды прызнаецца ўхіленне ад выплаты падаткаў на суму, што ў 2500 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні. У выпадку з Аляксандрам Кныровічам гаворка ідзе пра суму не менш як 2,8 млн рублёў.

Абвінавачанні прад'яўленыя і астатнім фігуратнам «Справы «Сармата». Усе яны знаходзяцца пад вартай.

Аляксандр Кныровіч — адзін з самых медыйных беларускіх бізнесменаў. Ён удзельнічаў у тэлешоу, вёў блог і рэгулярна выступаў у СМІ з крытыкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. 

Затрыманне Кныровіча адбылося 25 студзеня, пасля таго, як бізнесмен вярнуўся ў Мінск з Жэневы. 6 лютага ў 23:00 скончыліся 10 дзён, на якія быў працягнуты тэрмін яго знаходжання пад вартай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі4

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць