У Мінску супрацоўнікі пятага Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС папярэдзілі заказное забойства, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Тры жыхары сталіцы некалькі месяцаў шукалі кілера, які забіў бы індывідуальнага прадпрымальніка. Замоўцамі выступала сямейная пара (абоім па 28 гадоў) і іх 58-гадовы сваяк. Усе яны таксама займаюцца прадпрымальніцтвам. Ахвяру яны хацелі забіць, каб завалодаць сумесным бізнэсам і вярнуць старыя даўгі. Патэнцыйнаму кілеру замоўцы былі гатовыя заплаціць 5 тысяч даляраў ЗША.
Праваахоўнікі затрымалі ўсіх чальцоў злачыннай групы і ўзялі пад варту. На іх пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку да злачынства, саўдзел у злачынстве і наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Да таго ж выявілася, што затрыманыя планавалі забіць яшчэ аднаго прадпрымальніка з Мінска. Следчыя паводзяць далейшыя следча-аператыўныя мерапрыемствы.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары