Нерухомасць33

У Мінску праіндэксаваныя чэкі «Жыллё»

Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя рашэннем Мінгарвыканкама ад 23 лютага 2017 года №690, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі чэкаў «Жыллё» ўстаноўлены ў памеры 15,247.

Гаворка ідзе аб выкарыстанні чэкаў «Жыллё» грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакаваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, а таксама для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых і выкарыстаных на гэтыя мэты.

Папярэдняе рашэнне Мінгарвыканкама №3561 па чэках «Жыллё» было прынятае 1 снежня 2016 года і прызнанае страціўшым сілу. Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля для індэксацыі чэкаў тады ўстанаўліваўся ў памеры 17,729.

Індэкс росту кошту чэкаў «Жыллё» разлічваецца на падставе статыстыкі аб сярэднім кошце 1 кв. м агульнай плошчы жылля, што будуецца з дзяржпадтрымкай, у параўнанні з коштам яго будаўніцтва на 31 снежня 1991 года і зацвярджаецца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць