Грамадства

Івонка Сурвіла сустракаецца зь беларускай дыяспарай у Аўстраліі

Працягваюцца сустрэчы старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з актывістамі беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі.

У Сыднэі Івонку Сурвілу прывітаў старшыня Беларускага грамадзка-культурнага клюбу Міхась Лужынскі. У будынку клюбу адбылася сустрэча зь беларусамі Сыднэю, падчас якой абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі і спосабы, якімі дыяспара можа дапамагчы дэмакратызацыі Бацькаўшчыны.

Івонка Сурвіла наведала Сыднэйскі ўнівэрсытэт – найбольшую навучальную ўстанову Аўстраліі. Прафэсар Вольга Качан расказала пра навуковыя праграмы ўнівэрсытэту, дзе, дарэчы, захоўваецца калекцыя беларускіх пэрыядычных выданьняў.

Варта сказаць, што аўстралійскія беларусы вялі актыўную выдавецкую дзейнасьць – выходзілі часопісы «На варце» і «Лучнік», бюлетэнь «Новае жыцьцё» (гэты апошні цяпер адноўлены намаганьнямі прадстаўніка апошняй хвалі эміграцыі Віктара Кавалеўскага).

Пасьля Сыднэю Івонка Сурвіла накіравалася ў Мэльбурн, які доўгі час лічыўся цэнтрам беларускага жыцьця ў Аўстраліі. Старшыня Рады БНР наведала набажэнства ў царкве Трох віленскіх пакутнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сустрэлася зь сябрамі парафіяльнай рады. Кіраўнік Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў ў Аўстраліі Яўген Груша наладзіў прыманьне, на якім прысутнічалі і лідэры беларускіх арганізацыяў штату Вікторыя. Дарэчы, шмат хто зь іх зьбіраў сродкі для дапамогі ахвярам Чарнобылю, 20-годзьдзе якога нядаўна ўспаміналі ў парлямэнце штату Вікторыя. Удзельнікі вакальнай групы «Каліна» прэзэнтавалі свае песьні, выдадзеныя на CD.

Івонка Сурвіла наведала беларускія могілкі ў Фоўкнэры, дзе ў 1970-я гады ўстаноўлены помнік «На вечны ўспамін спачылых усіх ведамых і няведамых Беларусаў».

У аўторак старшыня Рады БНР вылятае ў Эдэлэйд, дзе таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём21

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць