Грамадзянін Расійскай Федэрацыі незаконна рэалізоўваў алкаголь на тэрыторыі Беларусі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Маркоўская.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС на 21-м кіламетры трасы Мінск—Віцебск затрымалі жыхара горада Вялікія Лукі, які прадаваў безакцызную алкагольную прадукцыю (гарэлку трох найменняў). Алкаголь ён увозіў з Расіі. Усяго было канфіскавана 44 скрыні агульным аб'ёмам 440 л.
У дачыненні да расіяніна складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 12.7 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, яму пагражае штраф у памеры да ста базавых велічынь (адна БВ цяпер складае 23 рублі) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары