Нерухомасць33

У Беларусі спросцяць працэдуру будаўніцтва індывідуальнага жылля

У Беларусі плануецца спрасціць працэдуру будаўніцтва індывідуальнага жылля, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч на выстаўцы «Будэкспа-2017», каментуючы прапановы, якія накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта рабочай групай па стымуляванні дзелавой актыўнасці, выключэнні залішніх патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання, удасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці ў будаўнічай сферы, перадае БЕЛТА.

«Мы прапанавалі спрасціць працэдуру па будаўніцтве фізічнымі асобамі індывідуальнага жылля. Так, прадугледжваецца, што ў існуючым жыллёвым фондзе прымаць рашэнне па ўсіх пытаннях будзе галоўны архітэктар раёна: і па размяшчэнні аб'ектаў, і па пытаннях пажарнай і санітарнай бяспекі, і іншых. Новае жыллёвае будаўніцтва будзе ажыццяўляцца па горадабудаўнічых пашпартах. Чалавек не павінен ведаць усе патрабаванні жыллёвага кодэкса, будаўнічых стандартаў. У яго будзе горадабудаўнічы пашпарт, у якім будуць дакладна прапісаны ўсе яго правы і абавязкі», — адзначыў Дзмітрый Семянкевіч.

Паводле яго слоў, горадабудаўнічы пашпарт будзе ўручаць выканкам на аўкцыёне або проста пры прадастаўленні ўчастка.

«Такім чынам, мы пазбегнем вялікай колькасці працэдур, калі людзі за будаўніцтвам навеса вымушаны праседжваць чэргі ў выканкамах, атрымліваючы на яго дазволы», — растлумачыў намеснік міністра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць