Літаратура77

Уяўляеш. Прачытанне песні Джона Ленана па-беларуску

Піша Андрэй Дзмітранок.

Я выйшаў сёння на вуліцу, а там ішоў снег. Мы пайшлі разам.

Imagine there's no heaven

Людзі навокал спяшаліся працаваць. Хто ва ўтульным аўто, а хто ў сагрэтым уласным дыханнем грамадскім транспарце — ехалі. Мы ішлі.

It's easy if you try

Снег таяў імгненна, як таялі рэшткі сну, і ўжо нерэальна далёкай была цеплыня ложка, дзе засталася спаць ты. Упэўнены, у аўтобусах было цесна, безбілетнікі, кантралёры — чужыя людзі, сярод якіх мог быць я. Толькі не сёння.

No hell below us

На пустых вуліцах у снегадождж добра думаць і мроіць. Белае, як чысты ліст, неба праглынула сонца, аблокі і месяц.

Above us only sky

Астранаўт беласнежнага строя выходзіць у чорную космасу бездань. Я пішу гэтыя словы ў смартфоне, кроплі б’юцца аб шкло, яны хочуць падправіць мне словы. Мае памылкі, мае «эррарум эст», дзякуючы ўсім гэтым спадарожнікам і астранаўту даступныя паўсюль.

Imagine all the people

Толькі памылкі нікога нічому не вучаць. Не хадзі па лужах, апранай шапку, думай пра заўтра, зберагай сёння. Толькі жыццё вось яно: лепшыя моманты ў неабдуманых дзеях, хутчэй насуперак, чым за. Прэч успаміны пра заўтра.

Living for today

«Жыццё цудоўнае» — я напісаў бы ў пасланні невядомым цывілізацыям космасу. Яны прачытаюць і захочуць да нас.

Imagine there's no countries

Двухгаловыя з адным вокам прыляцяць, а мы тут з хлебам ды з соллю (закрэслена) пармеджана. «Праходзе госці, частуйцеся, вэлкам. Віна нальем, пасядзім.» А яны такія: «Мы харчуемся іншым чынам». Пакрыўдзяцца ды зляцяць.

It isn't hard to do

Пакрыўдзіць іншага — гэта ж лёгка, вось спыніцца крыўдаваць значна цяжэй. Прынамсі мне і адсюль усе мае глупствы.

Nothing to kill or die for

Ты ж мацнейшая і разумнейшая, даруеш мне шмат. Спадзяешся.

And no religion, too

А вось у Бога за нас дваіх веру я, бо, што гэта калі не цуд — ты і я. Што сустрэліся, што нашыя дзеці. Мяне не пераконвае тлумачэнне пра нейкі выбух, і што з нічога з’явілася ўсё: наша планета, людзі.

Imagine all the people

Але ж галоўны мой аргумент — гэта ты. І не кажы мне, што я майстра рабіць кампліменты.

Living life in peace…

Я ж сур’езна.

You

Тут па-іншаму нельга. Вясна халодная, пераменлівая, больш падобная да зімы. Варта падтрымліваць адзін аднаго і спадзявацца.

You may say I'm a dreamer

А ты вырошчваеш дома апельсіны. У краі, дзе сонца па святах і замаразкі здараюцца ўлетку. Апельсіны!

But I'm not the only one

І вас такіх шмат. Дзівакоў, што робяць сваю справу насуперак усяму, а нашае жыццё цікавым.

I hope someday you'll join us

Цікавым, мая Карла, цікавым і небезнадзейным.

And the world will be as one

Хочацца вясны, а ідзе мокры снег. Я ўчора чытаў Рэя Брэдбэры, там у яго была планета, дзе заўсёды ішоў дождж, і людзі не бачылі чыстага неба, а адна дзяўчынка ведала. Як гэта, дэмакратыя (выпраўлена) чыстае неба?

And the world will be as one

Усіх нязгодных, нібы тую дзяўчынку, запіраюць у каморы. А дождж працягвае ісці, але яна сваім веданнем сонца мацнейшая за гвалтоўнасць улады.

Imagine no possessions

Дзівацкі рух непадкантрольны, няма лідараў, а ёсць адчуванне надзеі. Мы яшчэ паямо апельсінаў.

I wonder if you can

Толькі не кажы потым, што ты не хочаш апельсінаў і падавай табе зараз які-небудзь персік. Ці наадварот, давай! Не давай сумаваць, хай у жыцці будзе больш О’Генры. І не вер таму, хто кажа:

No need for greed or hunger

Наш Балівар вынясе ўсіх.

A brotherhood of man

Усіх!

Imagine all the people

Мы падзелім апельсін. Хопіць усім.

Sharing all the world.

Снег скончыўся. Я іду далей. На душы грае нейкая музыка.

You may say I'm a dreamer

But I'm not the only one

I hope someday you'll join us

And the world will live as one

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць