З уваходжаньнем у Шэнгенскую зону на нямецкі нудысцкі пляж прыйшлі апранутыя палякі. Гэта сталася не даспадобы ані ўсходненямецкім нудыстам, ані заходнепольскай каталіцкай грамадзкасьці.

Дэпутат гарадской рады ад партыі «Права і справядлівасьць» і каталіцкая грамадскасьць гораду Сьвіноўсьце

Раней, калі Польша яшчэ не была ў Шэнгенскай зоне, такой праблемы не існавала, бо пляж быў падзелены сеткай. Палякі не хадзілі на нямецкі бок і наадварот. Зараз жа калі мяжа перастала існаваць, пляж стаў агульным і палякі атрымалі магчымасьць заходзіць на нямецкі нудысцкі пляж. Гэта і стала непакоіць дэпутата.
Але немцы таксама выказваюць незадаволенасьць паводзінамі палякаў.
«Гэта пляж для нудыстаў. А палякі прыходзяць туды апранутымі, садзяцца і тарашчацца на голых людзей», — кажа адзін нямецкі нудыст.
«Адчуваем сябе як малпы ў заапарку», — дадае другі.
Дарэчы, прэзыдэнт Сьвінаўсьця парадзіў заклапочанаму дэпутату падчас шпацыру па беразе мора насалоджвацца марскім краявідам, а не таропіцца на голых людзей.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары