Грамадства22

#BY_help далі справаздачу: сабралі $43 тысячы, дапамаглі 60 арыштаваным і іх сем'ям

Кампанія па зборы сродкаў для затрыманых за палітычныя акцыі лютага-сакавіка #BY_help дала першую разгорнутую справаздачу аб разьмеркаваньні сродкаў.

Сабраць ад 25 сакавіка ўдалося 43 тысячы даляраў. Пасьля першага этапу працы засталося каля 15,8 тысячы даляраў, але зьявіліся і новыя выклікі.

На 11,6 тысячы даляраў дапамаглі 60 «сутачнікам» з платай за ўтрыманьне ў турме, аплатай адвакатаў і складаньні перадач. Больш як 9 тысяч даляраў пайшло на адвакатаў для абвінавачаных у крымінальнай справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 5,3 тысячы даляраў — на дапамогу сем'ям арыштаваных. Яшчэ тысяча даляраў — на дапамогу ў сплаце штрафаў па адміністрацыйных справах.

У сувязі з тым, што адносна двух дзясяткаў чалавек, абвінавачаных у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», заведзеная новая крымінальная справа, а працэсы па такіх справах доўгія, каардынатары кампаніі вырашылі накіраваць рэшту сродкаў на дапамогу фігурантам гэтай справы і іх сем'ям. Калі ж каму яшчэ з пакараных штрафамі або «суткамі» за мітынгі спатрэбіцца дапамога, разглядаць іх выпадкі будуць індывідуальна ў супрацы з праваабаронцамі «Вясны».

Праваабаронца Андрэй Стрыжак раней казаў, што «не фінансаваць рэжым» сплатай штрафаў і грошай за «суткі» неэфэктыўна: у тых, хто ня плоціць, адбіраюць маёмасьць, у тым ліку жытло.

Як зрабіць грашовы перавод на дапамогу затрыманым або каму перадаць грошы асабіста ў Беларусі і за мяжой, па-расейску і па-ангельску апісана тут.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі24

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек6

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу55

Грамадствадапоўнена55

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць